ТОП-темы

Дамова ў дзеянні

21:00, 5 августа 2010
Супрацоўнікі калужскага абласнога краязнаўчага музея і Калужскага абласнога мастацкага музея выказалі гатоўнасць стварыць электронныя копіі партрэтаў роду Нямцэвічаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў калекцыях гэтых музеяў
Творы былі вывезены з маёнтка Скокі (цяпер Брэсцкі раён) у 1915 годзе. У цяперашні час фізічны стан палотнаў дазваляе выканаць здымкі, аднак перадусім неабходна спачатку правесці адпаведную рэстаўрацыйную падрыхтоўку партрэтаў, што патрабуе некаторага часу. Родавая сядзіба Нямцэвічаў у Скоках
Нагадаем, гэта пытанне было абмеркавана пад час візіту Міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі ў Маскву ў красавіку 2010 года, калі адкрываўся Год культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Тады прайшлі двухбаковыя перамовы з Міністрам культуры Расіі Аляксандрам Аўдзеевым. Такім чынам, дасягнутая раней дамова адносна больш шырокага выкарыстання ў рабоце музеяў культурных каштоўнасцяў атрымала пацверджанне і развіццё.
Міністэрствы культуры Беларусі і Расіі выказваюць упэўненасць, што паспяховая рэалізацыя гэтага праекта дазволіць краінам паслядоўна праводзіць курс на фарміраванне і ўмацаванне адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы.
Дарэчы. Родавая сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі, як сцвярджаюць гісторыкі, вядомая сваёй адметнай роляй у завяршэнні Першай сусветнай вайны. Менавіта ў Скоках 15 снежня 1917 года было падпісана ваеннае перамір’е паміж Германіяй і яе саюзнікамі, з аднаго боку, і бальшавіцкай Расіяй — з другога. А 3 сакавіка 1918 года падпісаны знакаміты Брэсцкі мір, тады фармальна і завяршыўся ўдзел Расіі ў вайне. І адбылося гэта, паводле ўдакладненых гістарычных звестак, у Скоках, а не ў Белым палацы тагачаснай Брэст-Літоўскай крэпасці, як лічылі раней.

Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
До конца