Сквозь склоны и броды на максимальной скорости: как лучшие команды страны готовятся к «Танковому биатлону»

Даманаўскі дрыфт

Армейскія міжнародныя гульні сёлета пройдуць з 23 жніўня па 5 верасня. Самы вядомы і маляўнічы конкурс гульняў — «Танкавы біятлон». Уражальнае відовішча, калі на расійскім палігоне «Алабіна» яркія рознакаляровыя танкі на мяжы сваіх тэхнічных магчымасцей і навыкаў экіпажаў выкладваюцца на трасе, трапляюць у цэлі з гарматы і кулямётаў. Летась каманда Узброеных Сіл Беларусі ў «Танкавым біятлоне» стала віцэ-чэмпіёнам. Сёлета нашы ваенныя нацэлены ўзяць першае месца. Карэспандэнт «Р» назіраў за трэніроўкай лепшых танкавых экіпажаў краіны на палігоне «Даманава».

Зараз танкісты ўдасканальваюць свае навыкі ў флангавай стральбе на адлегласць да 1800 метраў, паражэнні цэляў з гарматы і кулямётаў.

Экіпаж машыны баявой

Падрыхтоўка нашай каманды да «Танкавага біятлону» пачалася 18 мая. Перш за ўсё было адабрана пяць лепшых танкавых экіпажаў Узброеных Сіл. Зараз танкісты ўдасканальваюць свае навыкі ў флангавай стральбе на адлегласць да 1800 метраў, паражэнні цэляў з гарматы і кулямётаў: НСВТ працуе па мішэнях верталётаў, ПКТ — гранатамётчыкаў. А яшчэ танкісты ганяюць па трасе палігона, пераадольваюць перашкоды: вертыкальную 90-сантыметровую сценку, адхон, брод, грэбень, вогненную паласу з мінна-выбуховай агароджай.



У гэты час на камандным пункце кіраўнік заняткаў пільна кантралюе праходжанне экіпажамі перашкод. У тым ліку і па камерах, яны ўсталяваны на кожным вучэбным пункце. Запісы захоўваюцца на цвёрдым дыску, іх у любы момант можна перагледзець, дэталёва разабраць памылкі.

Для перамогі ў «Танкавым біятлоне» трэба ўсяго толькі дакладна трапіць ва ўсе цэлі.

Прага хуткасці

Механікі-вадзіцелі эксплуатуюць свае баявыя машыны ў рэжыме газ да ўпору. 40-тонныя танкі праходзяць павароты на максімальных абаротах. Рухавікі працуюць на межах рэсурсу і магутнасці. Дыханне перахапіла, калі мы здымалі «палёты» на кургане. На яго вяршыні механіку-вадзіцелю трэба зменшыць хуткасць, каб не паляцець, але чаго не зробіш дзеля маляўнічага кадра! Паддаў магутнасці. Пасля — жорсткае прызямленне. Як трэсла ў тое імгненне экіпаж унутры, можна толькі здагадвацца. Брод праходзяць таксама на хуткасці, каб не дапусціць гідраўдару рухавіка. Танк уразаецца ў водную роўнядзь і тут жа хаваецца ў пырсках. Натуральна — водны выбух.

Наша каманда выступае на Т-72Б3, сучаснай, мадэрнізаванай версіі легендарнага танка.

Для перамогі ў «Танкавым біятлоне» трэба ўсяго толькі дакладна трапіць ва ўсе цэлі, праехаць маршрут хутка і акуратна, не пашкодзіўшы баявую машыну. Нагрузкі на яе каласальныя, на рухавік і хадавую частку: напрыклад, ад жорсткай язды можа трэснуць балансір. Танк скача і страляе з ходу на вялікай хуткасці — прыгожая карцінка. Толькі выніку ад гэтага мала. Дасведчаны экіпаж дакладна ведае, дзе трэба несціся стрымгалоў, а дзе — праявіць далікатнасць.


Справа тэхнікаў

Перад новым трэніровачным днём пуцепракладчык БАТ раўняе трасы. Гоначныя традыцыі ў справе. Танкамі траса літаральна выкочваецца — ператвараецца ў непраходную мешаніну. Тэхнікі старанна правяраюць баявыя машыны перад выездам, напрыклад, нацяжэнне гусеніц.

Брод праходзяць на хуткасці, каб не дапусціць гідраўдару рухавіка.

— Для гонак мы зрабілі танкам лёгкі «цю­нінг»: на бартах падрэзалі гуму, каб экіпажу з фланга было прасцей залазіць, — старшы прапаршчык Васіль Малічэнка — адзін з лепшых спецыялістаў, якія забяспечваюць тэхнічны стан парку баявых машын нашай каманды. — Гразевыя шчыткі відазмянілі, зрабілі ім «жабры», каб іх ад пераадолення броду не загнула. Інакш танк можа не ўвайсці ў габарыты далейшых перашкод.

Механікі-вадзіцелі эксплуатуюць свае баявыя машыны ў рэжыме газ да ўпору.

Наша каманда выступае на Т-72Б3, сучаснай, мадэрнізаванай версіі легендарнага танка. Толькі з больш магутным, фарсіраваным да 1130 конскіх сіл, рухавіком. За кошт прымянення новых, больш надзейных трансмісій і хадавой часткі значна палепшаны характарыстыкі рухомасці Т-72Б3. Цяпер танк можа разагнацца па перасечанай мясцовасці да 40 кіламетраў у гадзіну, а па шашы — і ўвогуле да 65. Усе Т-72Б3 нашай каманды — рабочыя конікі з 120-й гвар­дзейскай асобнай механізаванай брыгады. Акрамя выступлення на танкавым біятлоне, на іх вучацца танкісты брыгады.





ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter