Дамаўляемся аб вяселлі.

Заручыны. Калі сватаўство было пробным крокам у перадвясельных па- дзеях, то заручыны фактычна з’яўляліся першым адказным крокам у аб’яднанні двух радоў. Асноўная мэта заручын (змовін, вялікай гарэлкі, вялікіх запоін, ладу, рукабіцця) была ў канчатковай дамоўленасці аб правядзенні вяселля, усіх яго абставінах — як эканамічных, так і абрадавых.

На заручыны, што адбываліся ў хаце нявесты, запрашалі больш шырокае кола сваякоў, якія былі сведкамі перамоў і дасягнутай дамоўленасці. Удзельнікі гэтага абраду павінны былі больш дэталёва пазнаёміцца з сем’ямі двух радоў; вызначыць асноўных удзельнікаў вяселля, тых, хто будзе надзелены вясельнымі чынамі (шафер, шаферка і г.д.); вызначыць колькасць гасцей з кожнага боку; колькасць сваякоў, якіх неабходна ўшанаваць падарункамі ў час вяселля; канчаткова назначыць дзень вяселля; прытрымліваючыся ўсіх правіл народнай культуры, вызначыць тых, хто будзе пячы вясельны каравай; пагадзіцца на склад і колькасць пасагу; тут жа вызначаўся дзень і час вянчання, памеры ахвяравання на храм, святару і іншым удзельнікам вянчання.
З XVII—XVIII стст. абрад заручын заканчваўся тым, што жаніх і нявеста абменьваліся пярсцёнкамі і тым самым давалі згоду на шлюб. Пасля гэтага бацька нявесты звязваў рукі маладых са словамі: “Дай, Божа, у добры час, на вясёлае жыццё, на дзяцінае шчасце!”.
Адвячоркам радзіна нявесты і жаніха абменьвалася падарункамі. І далей ішоў абрад развітання — госці павінны былі моцна паціснуць адзін аднаму рукі, быццам замацаваўшы атрыманую дамоўленасць. Пасля заручын адмовіцца ад вяселля было практычна немагчыма.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter