Дакладны сігнал

Ганаровае консульства Рэспублікі Перу адкрылася ў Беларусі
Ганаровае консульства Рэспублікі Перу адкрылася ў Беларусі.

Урачысты момант афіцыйнай цырымонііЯк адзначыў на афіцыйнай цырымоніі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Перу ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Умберта Умерас, адкрыццё ганаровага консульства будзе садзейнічаць развіццю беларуска-перуанскіх сувязяў, у прыватнасці, гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных, адукацыйных, культурных і турыстычных. Па словах пасла, і цяпер Беларусь і Перу паспяхова супрацоўнічаюць, аднак неабходны новыя крокі ў развіцці двухбаковых кантактаў. Умберта Умерас падкрэсліў, што ў бліжэйшы час плануецца падпісаць дакумент, які дазволіць выдаваць перуанскія візы ў Мінску. Рыхтуецца таксама да падпісання дамова аб развіцці сувязяў у галіне адукацыі.

Кіраўнік аддзела Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Георгій Кісляк у сваю чаргу падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковых сувязяў з Перу і разглядае гэтую краіну як перспектыўнага партнёра ў Лацінаамерыканскім рэгіёне: “Рашэнне ўрада Перу адкрыць ганаровае консульства з’яўляецца дакладным сігналам зацікаўленасці перуанскага боку ў развіцці поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Беларуссю”. Афіцыйны прадстаўнік МЗС па-дзякаваў паслу Перу, дыпламатычная місія якога завяршаецца, за вялікі ўклад у развіццё сувязяў з Беларуссю.

Аліна Грышкевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter