Оружие XVI—XVIІ веков во время археологического осмотра в Дисне нашли ученые Академии наук

Дакапаліся да мінулага

Дзісна — самы маленькі горад у нашай краіне, дзе пражывае каля 1,5 тысячы чалавек. Ён размешчаны на паўвостраве ў маляўнічай мясцовасці ля сутокі рэк Дзісна і Заходняя Дзвіна, у паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Нядаўнія археалагічныя раскопкі, самыя маштабныя ў гэтай мясцовасці за апошні час, прынеслі нямала каштоўных знаходак. Так, падчас археалагічнага нагляду знайшлі зброю XVI—XVIІ стагоддзяў — бярдыш. Пра гэтыя і іншыя артэфакты даведалася «Р».

Нядаўнія раскопкі, самыя маштабныя ў гэтай мясцовасці за апошні час, прынеслі нямала каштоўных знаходак.

Марат Клімаў, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, расказвае падрабязнасці:

— Мы вывучылі культурны пласт, інфармацыю супаставілі з атрыманымі раней дадзенымі. Гэта дазволіла ўпершыню вызначыць агульную плошчу горада пасля яго заснавання ў 1567 годзе. Археалагічныя матэрыялы сведчаць: у другой палове XVI — першай палове XVII стагоддзя гэта быў чацвёрты па плошчы горад у рэгіёне. Ён вельмі хутка развіваўся, а па памерах саступаў толькі Полацку, Віцебску і Дрысе (цяпер Верхнядзвінск).

Вучоныя НАН таксама сабралі ўнікальную калекцыю археалагічных матэрыялаў. Гэта керамічныя вырабы, манеты, вырабы з чорнага і каляровых металаў. Кандыдат гістарычных навук акцэнтуе ўвагу на асаблівай знаходцы:

— У пласце пажару мы выявілі бярдыш — гэта сякера, якая насаджваецца на доўгі эфес, з шырокім месяцападобным лязом. Такую зброю шырока ўжывалі ў ваенных фарміраваннях, перш за ўсё — у арміі Маскоўскай дзяржавы ў XVI—XVII стагоддзях.

Дарэчы, археолагі зрабілі яшчэ адну немалаважную выснову: жыцця-

дзейнасць на месцы горада Дзісны была і раней за XVI стагоддзе. Пра гэта сведчаць фрагменты керамікі ХІ—ХІІІ стагоддзяў, якія выявілі вучоныя.

ypopko@sb.by

Фота Марата КЛІМАВА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter