Дадзены Богам дар

Каб узгадаваць добры ўраджай, трэба было прыкласці шмат намаганняў, таму ў дзяцей з самага маленства выхоўвалі беражлівыя адносіны да хлеба. Кінуць кавалак хлеба на зямлю заўсёды лічылася вялікім грахом. Нельга было выкідваць нават хлебныя крошкі. У народзе казалі: “Хто ў маладосці крошкі выкідае, той на старасці хлеба жадае”. Непаважлівыя адносіны да хлеба вельмі строга караліся ў сям’і.

(Працяг. Пачатак у № 221.)

* Першы сноп давяралі зажынаць самым паважаным ці спецыяльна абраным для гэтага лю-
дзям: гаспадару, гаспадыні, жнейцы з лёгкай рукой, святару. Часцей за ўсё з гэтых каласоў рабілі сноп, часам букет, якія гаспадар поля павінен быў выкупіць і прынесці дадому. На працягу ўсяго года ён захоўваўся ў хаце. Часам частку гэтых каласоў кідалі на сярэдзіну поля — для Вялеса — бога-ахоўніка хлебнай нівы.
* Лічылася, што першыя зжатыя каласы былі надзелены магічнай сілай: імі перавязвалі паясніцу, каб не балела спіна; спавівалі першынца, хлопчыка, каб род працягнуўся; неслі да крыжа пры дарозе, каб дождж не нашкодзіў жніву. Саломай ад першага снапа, у лекавую моц якой верылі, кармілі хворую жывёлу.

(Працяг будзе.)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter