Дабрачыннасць

Дабрачынная калядная акцыя Беларускага дзіцячага фонду «Нашы сэрцы — хворым дзецям» стартавала ў Беларусі.
Дабрачынная калядная акцыя Беларускага дзіцячага фонду «Нашы сэрцы — хворым дзецям» стартавала ў Беларусі. Старт акцыі адбыўся ў час вялікага прадстаўлення ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек для 250 дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, анкалагічна хворых дзяцей, а таксама дзяцей, якія перанеслі аперацыі на сэрцы. Акцыя Беларускага дзіцячага фонду «Нашы сэрцы — хворым дзецям» пройдзе па ўсіх абласцях і раёнах рэспублікі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» і будзе доўжыцца да 10 студзеня 2014 года.




На здымку: адкрыццё акцыі «Нашы сэрцы — хворым дзецям».

Фота Наталлі Аблажэй, БелТА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter