Дабра і шчасця вам, любові і святла! Заўтра — Вялікдзень.

Свята надзіва светлае — з яркім вясновым сонцам, з празрыстым паветрам, якое трымціць ад урачыстага перазвону блізкіх і далёкіх храмаў. Свята духмянае — з чароўным водарам свежых булак, які запаўняе, здаецца, усё наваколле. Свята, бадай, самае шчырае — за велікодным сняданкам твары ва ўсіх — шчасліва- прасветленыя, адкрытыя для добрых думак і слоў. Свята, любімае з дзяцінства. Свята, якое было і будзе заўсёды, нягледзячы ні на што. Хрыстос Уваскрэс! Са святам, дарагія чытачы!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter