Да вас едзе 3D

На Гомельшчыне з'явiўся перасоўны кiнатэатр 3D

Перасоўны варыянт сучаснай кінаўстаноўкі вандруе па Гомельшчыне

Трансляцыю фільмаў у 3D-фармаце распачало на тэрыторыі раёна прад­прыемства «Добрушкінавідэасетка». Першымі магчымасці новага абсталявання ацанілі жыхары Церахоўкі, у Доме культуры гарадскога пасёлка днямі паказаны ў аб’ёмным адлюстраванні фільмы для дзяцей і дарослых.

— Гэта будзе не разавая акцыя, — паведаміў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Курылін. — За кошт сродкаў беларускага інвестара мы набылі камплект абсталявання для дэманстрацыі фільмаў у сучасным фармаце. Два кінапраектары, вылічальны комплекс з магутнымі відэа- і аўдыякартамі, сучасная гукавая сістэма і металізаваны экран нямецкай вытворчасці зманціраваны ў перасоўны комплекс...

На Гомельшчыне сёння дзейнічае каля дзесяці стацыянарных камплектаў для кінапаказаў, здольных дэманстраваць фільмы ў трохмерным выяўленні. Толькі ў абласным цэнтры такія кінаўстаноўкі набыты кінатэатрам імя Калініна, культурным комплексам «Юбілейны», вось ужо некалькі месяцаў фільмы ў сучасным фармаце дэманструюцца ў гомельскім кінатэатры «Кастрычнік»...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter