Да сядзібы палешука

У раёне дзейнічаюць амаль 400 гурткоў мастацкай самадзейнасці і звыш 100 аматарскіх аб’яднанняў. Не пакіне нікога абыякавым этнаграфічны музей пад адкрытым небам “Сядзіба палешука канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў”. Ён, дарэчы, і “падказаў” ідэю наконт прэзентацыі свайго раёна на рэспубліканскім фестывалі.

Сумаваць на ёй у час фестывалю не збіраюцца ні гаспадары, ні госці

У раёне дзейнічаюць амаль 400 гурткоў мастацкай самадзейнасці і звыш 100 аматарскіх аб’яднанняў. Не пакіне нікога абыякавым этнаграфічны музей пад адкрытым небам “Сядзіба палешука канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў”. Ён, дарэчы, і “падказаў” ідэю наконт прэзентацыі свайго раёна на рэспубліканскім фестывалі.

У сядзібе — майстры вышыванкі, разьбяры, саломапляцельшчыкі, адмысловыя рыбакі і запраўскія кулінары, якія пачастуюць кожнага жадаючага смачнымі стравамі, у тым ліку каўбасой хатняга гатунку. У ролі народных майстроў выступаюць работнікі культуры і самі ўмельцы. Напрыклад, абрад часання льну дэманструюць жанчыны, якія выдатна яго ведаюць, — Вольга Сухаверхая, Яўгенія Кулік, Жана Сухаверхая. Сакрэтамі вышыванкі, работы на ткацкім станку падзеляцца майстрыхі Дзіна Палікоўская, Аксана Смужэвіч і іншыя. Арыгінальнае музычнае і харэаграфічнае аздабленне сядзібы падрыхтавалі лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна: ансамбль “Рабіначка” Стытычаўскага сельскага Дома культуры, ансамбль народнай песні “Суседзі” Плоскінскага сельскага клуба, народны этнаграфічны калектыў “Дабраславачка” Дабраслаўскага СДК.

Так што сумаваць у “пінскай хаце”, напэўна, нікому не давядзецца. Калі хочаце пераканацца ў гэтым, наведайце гасцінную сядзібу Пінскага раёна.

На Піншчыне нямала гістарычных мясцін, звязаных з імёнамі сусветна вядомых людзей. Так, у вёсцы Пінкавічы дзейнічае музей беларускага паэта і пісьменніка Якуба Коласа, які некаторыя свае вершы напісаў менавіта пад уражаннем ад знаёмства з Пінскай зямлёй. З вёскі Парэчча выйшла ў свет беларуская паэтэса Яўгенія Янішчыц. З яе жыццём і творчасцю знаёміць музей, размешчаны ў гэтым населеным пункце. Матывы паэзіі майстроў беларускага слова будуць выкарыстаны пінчукамі ў час прэзентацыі свайго раёна на фестывалі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter