Республиканский фестиваль национальных культур пройдет в следующем году

Да сустрэчы ў Гродне

Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур праводзiцца з 1996-га. Раз на два гады прадстаўнiкi розных нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне, збiраюцца разам у Гродне, каб прадставiць свае традыцыi, прэзентаваць культурныя адметнасцi, пачаставаць унiкальнымi стравамi. Цырымонiя адкрыцця свята звычайна праходзiць у выглядзе маляўнiчага шэсця i нагадвае бразiльскi карнавал.


Сёлета фестываль павiнен быў адбыцца трынаццаты раз. У Гродне чакалi прадстаўнiкоў 35 нацыянальнасцей. На 5—6 чэрвеня была запланавана шырокая культурная праграма: шэсце, гала-канцэрт з удзелам знакамiтых выканаўцаў, кiрмашы, гульня-латарэя «Фестывальнае лато», рэтравечар i многае iншае. Аднак па просьбе Гродзенскага аблвыканкама i нацыянальных культурных грамадскiх аб'яднанняў аргкамiтэт прыняў рашэнне аб пераносе фестывалю на наступны год. Плануецца, па традыцыi свята пройдзе ў чэрвенi.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter