Даўняя музыка на сучасны лад

На адзін дзень апынуцца ў ХІХ стагоддзі пашчасціла нядаўна наведвальнікам Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў МінскуУ шляхецкім доме на плошчы Свабоды, што ацалеў з ХVІII стагоддзя і дзе сёння — Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага і Музей гісторыі Мінска, зноў, як калісьці, гучала музыка Шапэна і Агінскага. І ў віхуры балю закружыліся жанчыны ў доўгіх сукенках разам з кавалерамі, вусатымі стройнымі гусарамі. А ўсіх гасцей нібы і сапраўды сустракаў гаспадар сядзібы — Юры Кабылінскі…
Гусары і іх дамы на балі не сумаваліНа адзін дзень апынуцца ў ХІХ стагоддзі пашчасціла нядаўна наведвальнікам Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску
У шляхецкім доме на плошчы Свабоды, што ацалеў з ХVІII стагоддзя і дзе сёння — Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага і Музей гісторыі Мінска, зноў, як калісьці, гучала музыка Шапэна і Агінскага. І ў віхуры балю закружыліся жанчыны ў доўгіх сукенках разам з кавалерамі, вусатымі стройнымі гусарамі. А ўсіх гасцей нібы і сапраўды сустракаў гаспадар сядзібы — Юры Кабылінскі…
Гэткія метамарфозы ў часе прыдумалі ў музеі. А спявак Віталь Жукаў выконваў ролю гаспадара, знакамітага мецэната-калекцыянера. Было цікава і нязвыкла знаходзіцца на балі ў ХІХ стагоддзі, “знаёміцца” з жыхарамі сядзібы. Так, пані Пшэздзецкая, жонка падканцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Пшэздзецкага, вучыла раскладваць пасьянсы і па картах чытаць будучыню. Аптэкар Андрэй Станкевіч дзяліўся асабістымі рэцэптамі здароўя. Вось ад яго парады: каб добра спалася, трэба на ноч з’ядаць лыжку-дзве мёду, а каб скура была маладой і прыгожай — змазваць яе раслінным алеем.
Юры Кабылінскі знаёміў гасцей з каштоўнымі экспанатамі, казаў: “Спробай узнавіць былую атмасферу дома, якому больш за 300 гадоў, мы аддаем і даніну памяці яго былым гаспадарам. А моладзі раскрываем славутыя старонкі гісторыі, запрашаем акунуцца ў эпоху Вялікага княства Літоўскага — нашай агульнай гісторыі”.
Ідэя адраджэння губернскага балю ў кіраўніцтва музея саспела, як толькі ствараліся першыя экспазіцыі. Дырэктар Музея гісторыі Мінска Галіна Ладзісава расказвала, як яна і іншыя супрацоўнікі вывучалі гісторыю сядзібы, прасочвалі лёсы людзей, звязаных з ёй. “Цікавыя людзі жылі тут: кожны імкнуўся дом упрыгожыць, — расказвае яна. — Тут было шмат твораў мастацтва, прычым гэтыя калекцыі былі заўсёды адкрытыя для іншых”.
Менавіта гэты дом лічыцца першым у Мінску публічным музеем. Дух мінуўшчыны вяртаецца ў сцены ўстановы культуры ХХІ стагоддзя.

Кацярына Мядзведская
На здымку:
Гусары і іх дамы на балі не сумавалі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter