Даўно ў Гродне не бачылi цара

У Гродне рэканструюць баі часоў Першай сусветнай вайны

У абласным цэнтры рэканструюць баі часоў Першай сусветнай вайны.

Пляцоўкай для памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з пачатку гэтай падзеі, стане Гродна або Гродзенскі раён.

— Мы плануем «ажывіць» знакавых персанажаў таго часу, якія звязаны з Гродна, — паведамілі арганізатары праекта «Жывая гісторыя». — Мікалай II бываў у нас ў лістападзе 1914 года. Ён наведваў «Фару Вітаўта», фарты Гродзенскай крэпасці. Ужо вырашана, што імператар «пройдзе» па сучасным Гродне ў час тэатралізаваных урачыстасцей.

Акрамя таго, летам у грамадскім транспарце абласнога цэнтра плануюць трансліраваць аўдыяролікі пра найбольш значных персаналій Першай сусветнай, ваенныя падзеі і цікавыя факты, звязаныя з Гродзен-шчынай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter