Даўгабуды цягнуць не будуць

У Брэсцкай вобласці да канца года ўвядуць 10 праблемных дамоў.
У Брэсцкай вобласці да канца года ўвядуць 10 праблемных дамоў.

Аб гэтым стала вядома па выніках калегіі камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці. Як адзначыў начальнік аддзела кантролю будаўнічага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі КДК Ігар Яромскі, відавочны істотны прагрэс у вырашэнні дадзенай праблемы. Паводле яго слоў, у астатнія месцы бягучага года будаўніцтва на праблемных аб’ектах актывізавалася, і з ліпеня колькасць звышнарматыўных дамоў скарацілася на 30 адзінак.

Сёння ва ўсім рэгіёне налічваецца 14 праблемных дамоў. Толькі чатыры з іх закончаць у студзені—лютым 2014 года, астатнія плануецца здаць у снежні. Не выключана, што колькасць звышнарматыўных аб’ектаў можа пашырыцца за кошт сямі шматкватэрных дамоў, якія сюды не ўключаны, але маюць нізкі працэнт гатоўнасці. Гаворка ідзе пра дамы ў Белаазёрску і Брэсце.

Аператыўныя даныя сведчаць, што заданне па ўводзе 390 тыс. кв. м жылля, будаўніцтва якога вялося за кошт дзяржаўнай падтрымкі, вобласць выканала. Але ў цэлым план па жыллёвым будаўніцтве знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Сакоўскі падкрэсліў, што ніякага пераносу тэрмінаў здачы быць не павінна. Зрыў задання пацягне адстаўкі адказных асоб.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter