Даўгі спагналі... фермай

У ААТ “Хойніцкі аграсервіс” з’явілася даволі незвычайнае для гэтай службы структурнае падраздзяленне – малочна-таварная ферма, якая яшчэ зусім нядаўна належала агракамбінату “Віць” Хойніцкага раёна. Не маючы дастатковых магчымасцей для нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статка, гаспадарка летась вымушана была звярнуцца па дапамогу да сваіх партнёраў. Аднак своечасова разлічыцца за атрыманыя паслугі ў “Віці” так і не змаглі: сума доўгу ў 182 мільёны рублёў аказалася для гаспадаркі непасільнай. “Гордзіеў вузел” узяўся развязаць райвыканком. Прычым даволі неардынарным чынам: дэбіторскую запазычанасць “Віці” вырашана ліквідаваць шляхам перадачы фермы “Забалацце” акцыянернаму таварыству. З гэтага часу дзейнасць калектыву акцыянераў будзе ацэньвацца яшчэ па адным важным крытэрыі: выкананне прагнознага паказчыка вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter