Да Дзеда Мароза — у Белавежскую пушчу

Нацыянальны парк у снежні сустрэў свайго 200-тысячнага наведвальніка. Юбілейным госцем і ўладальніцай спецыяльнага прыза — тэлевізара “Віцязь” — стала 10-гадовая Вераніка Мануйла з вёскі Гародная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
Нацыянальны парк у снежні сустрэў свайго 200-тысячнага наведвальніка.

У Белавежскай пушчы Дзед Мароз звычайна сустракае юных гасцей з многіх краінЮбілейным госцем і ўладальніцай спецыяльнага прыза — тэлевізара “Віцязь” — стала 10-гадовая Вераніка Мануйла з вёскі Гародная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Як паведамілі ў адміністрацыі нацыянальнага парку, 200-тысячны наведвальнік з пачатку года — гэта, безумоўна, салідная лічба. Яшчэ гадоў пяць таму тут прымалі штогод каля 100 тысяч гасцей. З’яўленне ж у Белавежскай пушчы любімца дзяцей і дарослых Дзеда Мароза дадало запаведнаму лесу папулярнасці.

У снежаньскія дні ў пушчы — аншлаг. Сюды, да Дзеда Мароза, спяшаюцца дзеці з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Украіны, Расіі, Прыбалтыкі.

Дарэчы, маёнтку Зімовага гаспадара ў Белавежскай пушчы літаральна напярэдадні Новага года споўніцца пяць гадоў. За гэты час тут пабывалі сотні тысяч турыстаў з дзесяткаў краін. Знаходзіцца маёнтак Дзеда Мароза ў глыбіні пушчы, на паляне, куды ўзімку прыхо-дзяць карміцца зубры.

Плошча сядзібы — цэлых 15 гектараў. Тут і разны церам самога Дзеда Мароза, і дом ягонай унучкі — Снягурачкі, Скарбніца... Але, безумоўна, галоўнай тутэйшай славутасцю з’яўляецца 120-гадовая ёлка звыш сарака метраў. Яна самая высокая навагодняя ёлка Еўропы.

Новы сезон маёнтак сустракае ў абноўленым выглядзе. Тут з’явіўся Дом пчаляра і Музей народнага побыту, пабудаваны новы Млын, які перамолвае дрэнныя ўчынкі, і Скарбніца. Новымі персанажамі папоўнілася галерэя драўляных скульптур. Да Новага года ў маёнтку абноўлена і ілюмінацыя. Сотнямі лямпачак аздоблены цяпер не толькі пабудовы, але і драўляныя скульптуры, ствалы і кроны дрэў і, вядома ж, навагодняя ёлка, на якой цяпер — ажно 10 тысяч агнёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter