Да чаго сніцца мядзведзь?

Сон. У фальклоры ўсходніх славян са сном звязана незлічоная колькасць прыкмет, якія існуюць і па сённяшні дзень. Цяжка патлумачыць прычыну такіх адносін да сну. Народныя знахары і лекары маглі “прымусіць” чалавека ўбачыць у сне тое, што ён жадае. Для гэтага існавалі спецыяльныя рытуальныя дзеянні і замовы.

Паўсюдна лічыцца, што не кожны сон спраўджваецца. Звычайна прарочымі лічыліся сны на аўторак, чацвер і пятніцу.
«Нядзельны» ці «святочны» сон можа спраўдзіцца да абеду наступнага дня.
У той жа час сон, які саснілі раніцай ці ўдзень, таксама лічыўся прарочым.
Лічылася, калі вы ўбачылі дрэнны сон, то яго трэба абавязкова каму-небудзь расказаць, і ён не спраўдзіцца. Але калі сон прадказваў нешта добрае, то расказваць яго нельга, інакш ён не спраўдзіцца.
Вось некаторыя тлумачэнні таго, што можна ўбачыць у сне:
Плакаць -- да радасці; 
Вада чыстая -- да радасці, брудная -- да слёз;
Дробныя манеты -- да плётак, непрыемнасцей, пустых размоў.
Калі ў сне ў вас выпадзе зуб -- да смерці ці цяжкай хваробы знаёмага; калі зуб выпадае з крывёй -- да няшчасця з “кроўным”, блізкім сваяком;
Бачыць кроў -- сустрэцца са сваякамі;
Бачыць пахаванне, памерлага ці каго-небудзь хаваць у сне -- да змены надвор’я;
Бачыць дзіця: калі хлопчыка -- да прыбытку, калі дзяўчынку -- да страты;
Убачыць сябе аголеным -- да хваробы; 
Бліны і пірагі -- да доўгачаканай навіны, атрымання ліста і г.д.;
Мядзведзь -- да вяселля;
Голуб -- да пацалункаў з каханым;
Рыба -- да цяжарнасці; 
Калі вы ў сне паліце печ, падкідаеце дровы -- будзе бяда, непрыемнасць;
Стрыгчы, губляць валасы -- да страт, незапланаваных растрат;
Калі той, хто спіць, у сне лётае ці падае, гэта значыць, ён яшчэ расце.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter