Да 65-годдзя Перамогі.

Усіх, хто звяртаецца за дапамогай на сумесны пошукавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” “Помні імя сваё”, аб’ядноўвае невядомасць. У адных яна расцягнулася на дзесяцігоддзі, іншыя вымяраюць сваю роспач месяцамі. І ўсё ж людзі вераць. Вераць, што знойдуцца родныя ці магілкі загінуўшых. Мы таксама звязаны з аўтарамі лістоў верай і надзеяй. І стараемся дапамагчы.

Усіх, хто звяртаецца за дапамогай на сумесны пошукавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” “Помні імя сваё”, аб’ядноўвае невядомасць. У адных яна расцягнулася на дзесяцігоддзі, іншыя вымяраюць сваю роспач месяцамі. І ўсё ж людзі вераць. Вераць, што знойдуцца родныя ці магілкі загінуўшых. Мы таксама звязаны з аўтарамі лістоў верай і надзеяй. І стараемся дапамагчы.

Усіх, хто звяртаецца за дапамогай на сумесны пошукавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” “Помні імя сваё”, аб’ядноўвае невядомасць. У адных яна расцягнулася на дзесяцігоддзі, іншыя вымяраюць сваю роспач месяцамі. І ўсё ж людзі вераць. Вераць, што знойдуцца родныя ці магілкі загінуўшых. Мы таксама звязаны з аўтарамі лістоў верай і надзеяй. І стараемся дапамагчы.

“У 1944 годзе вызвалілі гарады Дуброўна, Оршу, Віцебск і ўсю Беларусь. Я папрасіў камандзіра, каб дазволіў мне наведаць родных. Дуброўна і раён былі ўшчэнт знішчаны ворагам. Дом свой знайсці не ўдалося. Цётка паведаміла, што майго бацьку, маці, сястру і многіх сяброў расстралялі фашысты. Наша сям’я была вялікая, і ўсе змагаліся за Радзіму.   Брат  Міхаіл  узнагаро-джаны ордэнам Славы III ступені, медалём “За баявыя заслугі”. У час вайны прапаў без вестак. У яго быў сябар Торапаў, імя якога, здаецца, Міхаіл. Хачу даведацца пра лёс Міхаіла Васільевіча СВОЙНІКАВА і ТОРАПАВА. Сцяпан Васільевіч Свойнікаў, Мінск”.
“Мы ўсе з вёскі Куніцкія Пастаўскага раёна, дзе і жывём зараз. У нашай сям’і было шасцёра дзяцей. На жаль, старэйшая сястра Юзэфа і малодшы брат Франц памерлі, а сястра Алена Іванаўна КІШКО, 1925 года нараджэння, была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пра яе далейшы лёс нам нічога невядома. Ян Іванавіч Кішко, Бярнард Іванавіч Кішко, Адульфіна Іванаўна Кішко”.
“У 1939—1940 годзе мой брат Іван Паўлавіч КАПУСЦІН быў прызваны ў Чырвоную армію. Затым была вайна, дзе ён прапаў без вестак у верасні 1944 года. Таварышы па зброі расказвалі потым, што брат трапіў у варожы палон. Перад заканчэннем вайны лагер ваеннапалонных, у якім ён быў, вызвалялі амерыканцы. Нашага брата ў той час бачылі жывым. Таццяна Паўлаўна Капусціна, Бабруйскі раён”.
“Мой бацька Іван Лукашавіч КРУШУК, ураджэнец Жытомірскай вобласці, пайшоў на фронт і дадому пасля вайны не вярнуўся. Сябар бацькі паведамляў, што наш дарагі чалавек быў паранены і яго паклалі ў шпіталь. Было гэта ў канцы вайны на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Мікалай Іванавіч Крушук, Мінск”.
“Мой бацька Сцяпан Іосіфавіч РУСІН жыў у вёсцы Вялікая Лотва Ляхавіцкага раёна. У 1941 годзе яго прызвалі на ваенныя зборы. У чэрвені таго ж года наша маці Варвара Лук’янаўна Русіна наведвала яго. Разам з ёй ездзілі да сваіх мужоў яшчэ некалькі жанчын. Яны расказвалі, што мужчыны будавалі аэрадром. Неўзабаве пачалася вайна, з якой бацька і многія яго сябры не вярнуліся. Людміла Сцяпанаўна Севярынчык, Драгічынскі раён”.
“Мой дзядзька Аляксандр Аляксандравіч КАПЫТОК, ура-джэнец вёскі Сялец Барысаўскага раёна, скончыў педвучылішча і быў накіраваны на працу ў школу. Хутка пачалася вайна, з якой ён не вярнуўся. Раіса Іванаўна Капыток, Барысаў”.
“Мой муж Уладзімір Іванавіч ПЯТРАШКА прапаў без вестак у чэрвені 1943 года. Тады ж памёр і наш трохгадовы сынок. Я засталася адна, мне вельмі цяжка. Хачу даведацца пра ваенны лёс мужа, што і дзе з ім здарылася. Ганна Сямёнаўна Знак, Чашніцкі раён”.
“Шукаю    былых   падполь-шчыкаў і байцоў партызанскіх атрадаў брыгады “Бальшавік”, якая дзейнічала ў Лагойскім раёне. Мой дзядзька, прозвішча якога Савіч, быў сувязным партызанскага атрада “Бальшавік”. Я дапамагаў яму. Для гэтага ўладкаваўся чысцільшчыкам абутку ў скверы ля плошчы Свабоды, расклейваў лістоўкі з паведамленнямі Саўінфармбюро. Неаднойчы быў схоплены фашыстамі, знаходзіўся ў турме і канцлагеры на вуліцы Шырокай. Прашу адгукнуцца людзей, якія ведаюць пра мой ваенны лёс. Іосіф Аляксандравіч Савіч, Мінск”.
“Пішу па просьбе Вольгі Раманаўны Чайко, якая хоча даведацца пра ваенны лёс брата Адама Раманавіча ЧАЙКО. Ён быў родам з вёскі Лютовічы Капыльскага раёна. У 1939 годзе паступіў у Харкаўскае ваеннае вучылішча. Пасля вучобы быў накіраваны на службу ў Рыгу. Пачалася вайна, і яго адправілі на фронт. Паспеў прыслаць адно пісьмо, затым прыйшло паведамленне, што ў жніўні 1941-га ён прапаў без вестак. Можа, хто памятае Адама Раманавіча? Ніна Пятроўна Чайко, Салігорск”.
“Хачу даведацца пра ваенны лёс брата Фёдара Кірылавіча ЯРМАКА і мужа Івана Аляксеевіча КАЁТКІНА (на фота). Родныя атрымалі паведамленні, што Ф.К. Ярмак прапаў без вестак, а І.А. Каёткін быў паранены, ляжаў у шпіталі ў Баку, далейшы лёс невядомы. Усціння Кірылаўна Кажамякіна, Гомель”.
“Мой брат Іосіф Францавіч ГРАМАКОЎСКІ, 1927 года нара-джэння, жыў у вёсцы Дуброўка Шклоўскага раёна. У час вайны фашысты забралі яго на прымусовыя работы ў Германію. Юзіку было тады шаснаццаць гадоў. Разам з ім у няволю трапіў Антон Мікалаевіч Васілеўскі, які пасля вайны вярнуўся дадому. Ён расказваў, што па дарозе ў Германію яны з Юзікам выскачылі з цягніка. Блукалі па лесе, затым выйшлі да партызан, сталі байцамі партызанскага атрада. У адным з баёў Юзік загінуў. “Знайдзіце кнігу “Запіскі разведкамандзіра Івана Іванавіча Беражнога”. Там зможаце прачытаць пра Юзіка”,— параіў А.М.Васілеўскі, які неўзабаве памёр. Мой сын нядаўна знайшоў гэту кнігу. Сапраўды, на старонцы 149 аповед пра нашага дарагога чалавека. Але мы хочам распытаць пра яго, даведацца, дзе пахаваны. У кнізе ўзгадваюцца вёскі Касабуды і Замосце. У тых мясцінах загінуў мой брат Іосіф. Можа, хто з былых партызан атрада Беражнога памятае яго і адгукнецца. Марыя Францаўна Сенакосава, Магілёў”.
“Мой бацька Аляксандр Іванавіч АЖОЙЧЫК праходзіў ваенную перападрыхтоўку ў Гродне, і калі пачалася вайна, быў там. Атрымалі паведамленне, што ён прапаў без вестак. Генадзь Аляксандравіч Ажойчык, Мар’іна Горка”.

Молімся за сына і брата

Зінаідзе Канстанцінаўне Арэхавай з вёскі Запруддзе Глыбоцкага раёна 20 лютага споўніцца 88 гадоў. Самым вялікім, самым жаданым падарункам для яе была б вестачка пра сына. Што ён жывы, проста заблукаў у прасторы, забыўся на час. Яна плача дзень і ноч, бо няма большага гора для маці, чым страціць дзіця. А Георгій Уладзіміравіч АРЭХАЎ, які сёлета павінен адзначыць 60-гадовы юбілей, для матулі проста Гера, малодшы і адзіны сынок.
— Нас у матулі трое: старэйшая сястра Зінаіда, затым іду я, а малодшы — Гера, — расказвае сярэдняя сястра Леаніда Уладзіміраўна Чарняўская. — Мяне ў сям’і завуць Лёля. Усе мы жывём у Полацку. Але так здарылася, што брат развёўся з жонкай. І якраз, калі захварэла матуля, ён паехаў да яе, каб даглядаць. У Полацк яна нізавошта пераязджаць не хацела. Душна ёй неяк, не па сабе ў горадзе.
Сем гадоў яны жылі ў Запруддзі, маці і сын. Ён трымаў агарод, гаспадарку, клапаціўся пра тую, што дала жыццё і падтрымлівала малодшанькага. Праўда, матуля ўсё часцей стала хварэць. І дзеці спадзяваліся ўгаварыць яе на пераезд. Але на ўсялякі выпадак, калі не ўдасца даказаць перавагу цёплага і ўтульнага гарадскога жыцця, сын вырашыў назапасіць на зіму дроў. Залетась 30 верасня ён узяў даведку на выдачу паліва, пашпарт і на веласіпедзе паехаў у Глыбокае заказваць на зіму дровы.
— Наша сваячка жыве ў цэнтры горада. Ён да яе заехаў, каб пагрэцца. Забыўся пальчаткі і застылі рукі, — працягвае сястра. — Пасядзеў крыху, пагутарыў, сеў на веласіпед і паехаў. Сваячка яшчэ выйшла на ганак, паназірала. І ўсё. Больш яго ніхто не бачыў.
Гора чорнай хваляй накрыла сям’ю. Ніхто з родных не мог паверыць, што вось так, бясследна, знік чалавек. Звярнуліся за дапамогай у міліцыю. Дапамагалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў Полацка, Глыбокага, Віцебскай вобласці, за што родныя Георгія Уладзіміравіча ім вельмі ўдзячныя. Але пошукі ў бальніцах, дамах для састарэлых, манастырах станоўчых вынікаў пакуль што не далі. Не былі глухімі да чужой бяды леснікі і рыбакі. Ды іх намаганні таксама не былі плённымі. Хапаліся за саломінку: ездзілі да бабуль-прадказальніц. Хтосьці казаў, што Георгія збіла і падабрала машына, іншыя, што сам з’ехаў...
— Магчыма, з братам здарылася няшчасце: можа, сапраўды яго збіла машына і ён страціў памяць, трапіў у бальніцу ці блукае па вёсках, па глухіх месцах. Характар у яго спакойны, стрыманы, рукі ўмелыя. Калі Георгій ад’язджаў з дому, быў апрануты ў чорную скураную куртку, светлы джэмпер, чорныя кепку, штаны і туфлі. Мы молімся за яго і верым, што вернецца, што абавязкова ўбачымся, — упэўнена Леаніда Уладзіміраўна. — Матуля аслабла, не можа есці, толькі плача. Сказала, што будзе чакаць яго дома. Мы ўсе вельмі спадзяёмся на дапамогу “Народнай газеты”, радыё, усіх добрых людзей.

Шукаю цябе

“Мой брат Яўген Лявонцьевіч БАБЕНКА раней жыў у горадзе Краснадоне Луганскай вобласці. Апошні раз мы сустракаліся ў 1994 годзе. Яўген развёўся з жонкай і пасля гэтага знік. Валянціна Міхайлаўна Пась, Пінск”.
“Шукаю былую суседку Ніну Мікалаеўну ЛЕАНЕНЯ, 1932 года нараджэння, ураджэнку Клецкага раёна, былую настаўніцу. Яе муж Сцяпан Лук’янавіч Леаненя быў афіцэрам ракетных войскаў. Сям’я жыла ў Дзятлаўскім раёне непадалёку ад дзіцячага санаторыя “Ластаўка”. Мая старэйшая дачка там лячылася. Я наведвала яе, заадно і сям’ю Леаненяў. Затым мы страцілі сувязь. Ведаю, што яны жылі ў Расіі. Магчыма, вярнуліся ў Беларусь.  Зінаіда Капітонаўна Пятрова-Ільіна, Ваўкавыск”.
“Мой бацька Валерый Аляксандравіч МАРОЗАЎ, 1948 года нараджэння, жыў ва Украіне. Апошні раз бачыў яго, калі мне было шаснаццаць гадоў. Затым страцілі сувязь. Зараз я ўжо сам бацька, у мяне ёсць сын, які не ведае свайго дзядулю. Міхаіл Пятровіч Дземідовіч, Барысаў”.
“Я шукаю пляменнікаў. Ганна Аляксандраўна ТАРУН (прозвішча дзявочае) жыла ў Гомелі, працавала на чыгунцы. Яе брат Аркадзь Аляксандравіч ТАРУН — афіцэр. У 1981 годзе ён прыязджаў да нас у госці ў званні маёра. Кацярына Цярэнцьеўна Басок, Мазыр”.
“З Эмай ЛЯМЗІН (прозвішча дзявочае) мы пазнаёміліся ў 1955 годзе ў Александрыйскім раёне Кіраваградскай вобласці. Эма працавала заатэхнікам у калгасе, а я — у паляводчай брыгадзе і кватаравала ў бабулі Веры. Эма жыла непадалёку на кватэры ў другой бабулі. Мы хадзілі адна да адной у госці, вельмі сябравалі. Эма ў мой блакнот пісала вершаваныя радкі. Я берагу вершы сяброўкі, успамінаю яе і хачу знайсці. Марыя Андрэеўна Рудніцкая (Карповіч), Іванава”.
“Адна з маіх цётак Клаўдзія Нічыпараўна МАЙСЕЕНКА жыла ў вёсцы Дубкі Кальчугінскага раёна Уладзімірскай вобласці. Апошні ліст ад яе атрымала ў 1998 годзе. Шукаю таксама сяброўку маладосці Марыю Іванаўну АФАНАСЬЕВУ, разам з якой працавала на заводзе ў Мінску. Яшчэ прашу знайсці маю зводную сястру Надзею Мікалаеўну ДЗЕМІДОВІЧ (па мужу Кім). Калі памёр бацька, маці ўладкавала яе ў дзіцячы дом у Барысаве. Затым Надзея скончыла вучылішча будаўнікоў і была накіравана на працу ў горад Ашхабад. Галіна Васільеўна Ставер, Докшыцкі раён”.
“Дапамажыце знайсці Уладзі-міра Андрэевіча ХАМІНА, які выратаваў мне жыццё. Ён з сям’ёй жыў у Кустанайскай вобласці (Казахстан). Яго сястра Таіса Андрэеўна Хаміна (прозвішча дзявочае) жыла ва Украіне. Таіса Іванаўна Чарняўская, Мядзел”.
“Шукаю Ганну Ягораўну СІРОТНІКАВУ. Па няпэўных звестках, жыве яна ў Магілёўскай вобласці, здаецца, у горадзе Горкі. Уладзімір Пятровіч Мацкевіч, Лепель”.
“Хачу, каб адгукнуўся Міхаіл Аляксандравіч ЖЫЛА. У 1972 годзе мы скончылі Смалянскі сельгастэхнікум, паехалі працаваць у розныя мясціны і страцілі сувязь. Надзея Іванаўна, Бераставіцкі раён”.
“Шукаю сябра маладосці Мікалая Якаўлевіча ДАРАШЭНКУ, які пасля заканчэння Кіеўскага геалагічнага тэхнікума працаваў у нашай мясцовасці. Мы сустрэліся і пасябравалі. Затым Мікалая прызвалі на службу ў армію. Я праводзіла яго, і мы потым доўга перапісваліся. Служыў Мікалай у Беларусі, там ажаніўся, нарадзілася дачка Галіна. Перапіска наша спынілася. Маладыя гады, дружба шчырая і каханне не забываюцца. Часта думаю пра сябра маладосці, успамінаю ўсё толькі добрае. Кацярына Іванаўна Казанчук, Ровенская вобласць (Украіна)”.

...і знаходжу

Паліна Аляксандраўна Макуцэвіч-Кулеш з Капыльскага раёна шукала сяброўку маладосці Зінаіду Уладзіміраўну Сламінец. Пазнаёміліся яны ў 1965 годзе, у Мінску. У 1970-м Зінаіда вучылася ў сталіцы, хацела паступаць у медвучылішча. На жаль, сувязь страцілася. Зінаіда Уладзі-міраўна Сламінец (цяпер Ярашэвіч) знайшлася. У пошуку дапамагла Алена Уладзіміраўна Серая з Мінска, за гэта мы ёй вельмі ўдзячныя.
Мінчанка Еўдакія Трафі-маўна Грыб шукала стрыечную сястру, якую бачыла толькі маленькую ў даваенным Віцебску. Дзявочае прозвішча сястры Шапо. Цуд адбыўся. Праз дзесяцігоддзі Людміла Паўлаўна Козава-Шапо знайшлася.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter