Да 65-годдзя Перамогі.

“Мой бацька Павел Фёдаравіч РАТНІКАЎ працаваў у калгасе брыгадзірам. У першыя дні вайны быў накіраваны на фронт Шклоўскім райваенкаматам. Абараняць Айчыну пайшлі і яго два браты, Іван Фёдаравіч і Фёдар Фёдаравіч РАТНІКАВЫ, якія ў 1941 годзе трапілі ў варожы палон і знаходзіліся ў канцлагеры. Родныя атрымалі паведамленне, што ўсе тры браты прапалі без вестак. Анатоль Паўлавіч Ратнікаў, Быхаў”.

“Мой бацька Павел Фёдаравіч РАТНІКАЎ працаваў у калгасе брыгадзірам. У першыя дні вайны быў накіраваны на фронт Шклоўскім райваенкаматам. Абараняць Айчыну пайшлі і яго два браты, Іван Фёдаравіч і Фёдар Фёдаравіч РАТНІКАВЫ, якія ў 1941 годзе трапілі ў варожы палон і знаходзіліся ў канцлагеры. Родныя атрымалі паведамленне, што ўсе тры браты прапалі без вестак. Анатоль Паўлавіч Ратнікаў, Быхаў”.

“У мяне было пяць братоў, я нарадзілася шостая. Бацька вельмі радаваўся, што з’явілася дачка, але, напэўна, адчуваў, што ніколі больш не ўбачыць нас. Калі ён пайшоў на фронт, мне было ўсяго тры месяцы. Дадому бацька не вярнуўся. Атрымалі паведамленне, што Пётр Трафімавіч БРЫЧНІКАЎ прапаў без вестак. Мы звярталіся ў райваенкамат г.п. Краснаполле, які накіроўваў яго на фронт. Адтуль паведамілі, што імя нашага дарагога чалавека занесена ў кнігу “Памяць”. Ганна Пятроўна Цішкевіч, Жодзіна”.
“Шукаю звесткі пра бацьку. У маёй метрыцы ён Іван Сямёнавіч КРАЎЧОНАК, і мае бабуля з дзядулем Краўчонкі, але многіх родных завуць Краўчанкі. Як расказваў дзядзька Мікалай Сямёнавіч Краўчанка, мой бацька быў санітарам і быццам бы ён бачыў яго пад Кёнігсбергам. Пра далейшы лёс бацькі нічога невядома. Я з сынам была аднойчы ў Ленінградзе, і там на адным з помнікаў убачыла прозвішча “І.С.Краўчонак”. Можа, гэта мой бацька? Рэгіна Іванаўна Кніга, Мінск”.
“Мае дзядуля і бабуля жылі ў вёсцы Верхаўляны Бераставіцкага раёна, выхоўвалі дваіх дзяцей: дачку Клаўдзію (маю маці) і сына Сяргея. У час вайны ў вёску ўварваўся атрад карнікаў. Усіх жыхароў сагналі ў поле і пачалі падпальваць хаты. Мужчын пасадзілі ў машыны і павезлі. Жанчын паставілі ля выкапанай ямы і збіраліся расстрэльваць. Маці маёй было тады шэсць гадочкаў, і яна памятае, як стаялі на краі той ямы. Бабуля трымала маленькага Сярожу на руках, а яе прыціснула да ног, каб ляжаць потым разам. Але прыехаў стараста і, відаць, прывёз іншы загад. Жанчын і дзяцей адпусцілі. Бабуля з малымі пайшла да знаёмых у суседнюю вёску. Пасля вайны людзі вярнуліся на папялішча і адбудавалі на ім вёску. Бабуля памерла ў 1998 годзе. Усё жыццё яна хацела даведацца, дзе яе муж Васіль Міхайлавіч АНІШЧУК. Мужчын, як стала потым вядома, фашысты адвезлі на тэрыторыю Польшчы, у сяло Крынкі, затым у вёску Сакулка, і далейшы іх лёс невядомы. Ала Іванаўна Раманчык, Гродна”.
“1941 год. Упартыя баі на Салаўёвай пераправе на Смаленшчыне. Пад націскам магутных сіл ворага часці Чырвонай Арміі адступалі па старой Смаленскай дарозе. Наша хата стаяла недалёка ад дарогі, і мы былі сведкамі таго, што на ёй адбывалася. Аднойчы да нас зайшоў ваеннапалонны, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі. Пра што ён гаварыў з маёй маці, не ведаю, але пасля гэтага пачаў жыць у нашай сям’і як старэйшы сын. Праз некаторы час уладкаваўся на працу ў нямецкую камендатуру. У пачатку 1942 года ў нашым Дарагабужскім раёне пачалі актыўна дзейнічаць партызаны. Фашысты схапілі і расстралялі тых, хто мог, на іх думку, дапамагаць партызанам. У іх ліку быў і наш “старэйшы брат”. Як паведамляла потым газета “Савецкая Расія” ў артыкуле “Данясенне з 41-га”, ён працаваў у немцаў па заданні партызанскага атрада “Ураган”. Звалі героя Анатоль Іосіфавіч ХМАРА. Можа, адгукнуцца родныя старшага лейтэнанта, вайсковая часць якога змагалася на Смаленшчыне. Родам, здаецца, ён быў з Беларусі. Васіль Афанасьевіч Масюцін, Смаленск (Расія)”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter