Cвята беларускае

Падчас ХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” выберуць лепшых маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, арганізуюць паэтычную гасцёўню і правядуць канцэрты акадэмічнай музыкі і сучаснай беларускай песні.

Падчас ХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” выберуць лепшых маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, арганізуюць паэтычную гасцёўню і правядуць канцэрты акадэмічнай музыкі і сучаснай беларускай песні.

Свята ў Маладзечне з’яўляецца адным з пяці найбуйнейшых фестываляў краіны. Яно далучае да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, прапагандуе родную мову, папулярызуе творы беларускіх кампазітараў і паэтаў, адкрывае новыя імёны. Найважнейшай падзеяй фестывалю з’яўляецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў, пераможцамі якога ў розныя гады станавіліся Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Максім Сапацькоў, Вікторыя Алешка, Дзмітрый Качароўскі, Наталля Тамела і іншыя. Многія найбольш таленавітыя канкурсанты атрымлівалі запрашэнне працаваць салістамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які з’яўяецца адным з ініцыятараў і арганізатараў фестывалю ў Маладзечне.

Акрамя гэтага праграма свята ўключае паэтычныя сустрэчы з беларускімі паэтамі, творчыя вечары вядомых беларускіх кампазітараў, канцэрты камернай і джазавай музыкі, выступленні вядучых прафесійных калектываў Беларусі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты дзіцячых аматарскіх калектываў і выканаўцаў. Найбольш значнымі з’яўляюцца гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю, якія ў апошнія гады праводзяцца на сцэне новага шыкоўнага амфітэатра.

Прывітанне гасцям і ўдзельнікам XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі адрасаваў Аляксандр Лукашэнка. “Гэты прадстаўнічы культурны форум з гонарам выконвае пачэсную місію развіцця і папулярызацыі айчыннай літаратуры і музычнага мастацтва”, — адзначыў Прэзідэнт.

Урачыстае адкрыццё ХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца сёння вечарам у 20.00. А закрыецца ён заўтра. А 21-й гадзіне пачнецца канцэртная праграма, прысвечаная 45-гадоваму юбілею дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter