Чытачы пытаюць: адкуль з’явілася назва ракі Ала?

Па назве можна аднавіць адметнасці ракі, якія адзначылі старажытныя людзі: назва Ал?а (з націскам на апошні склад) узыходзіць да асноў літоўскіх слоў ola ў значэнні ‘пячора’, ‘упадзіна’ і ula ‘дробная галька’.

Па Магілёўскай і Гомельскай абласцях працякае рэчка Ала, якая ўпадае ў Бярэзіну. Падкажыце, адкуль з’явілася яе назва?
Анатоль ЛАГОЙКА, Бабруйск

У сучасных крыніцах даецца наступная характарыстыка ракі: даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, пойма асушаная і разараная, рэчышча каналізаванае, берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні нізкія. Верагодна, што на працягу шматлікіх стагоддзяў рака значна змянілася. Як выглядала Ала ў далёкім мінулым, калі на яе берагах упершыню пасяліліся людзі, сказаць цяжка. Адно пэўна можна меркаваць, што першымі насельнікамі тут былі балцкія плямёны, якія і далі назву. Па назве можна аднавіць адметнасці ракі, якія адзначылі старажытныя людзі: назва Ал?а (з націскам на апошні склад) узыходзіць да асноў літоўскіх слоў ola ў значэнні ‘пячора’, ‘упадзіна’ і ula ‘дробная галька’.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter