Чысты чацвер.

Сярод навукоўцаў, якія абапіраюцца на звесткі вясковых інфарматараў, існуе два падыходы да разумення семантыкі паняцця “Чысты чацвер”. З аднаго боку, лічаць яны, дзень атрымаў такую назву, таму што ён быў асноўным днём навя-дзення агульнага парадку: “Перад Паскай — сама рабочая нядзеля, нада павымыць усё, у Чысты чацвер і коміны чысцюць, і хату вымываюць”. З другога — дзень назвалі чыстым таму, што да гэтага дня ўжо ўсё было прыбрана: “У Чысты чацвер мы нікагда ня мыем. Было прынята ўсё вычышчаць, вымываць — і паталок, і сцены — да чацвярга. У Чысты чацвер ужэ было ўсё чыста ў хаці, затое мы нікагда не балелі, у хаце ні балезней ні будзець, нічога благога ні бу-дзець”. Нам падаецца, што другая версія больш абгрунтаваная і набліжаная да архаічнай сутнасці аналізуемай з’явы.

Калі панядзелак, аўторак і серада перадвелікоднага тыдня былі часам поўнамаштабнага ачышчэння прасторы сялянскай сядзібы і непасрэдна жытла, то чацвер ставіў заключную кропку ў працяглым і паэтапным працэсе ўсеагульнага развітання (інфармацыйнага, энергетычнага, гаспадарчага) з мінулым часам. Яго вялікасць чалавек — той, хто перайначваў асвоеную ім прастору, вынішчаючы сляды мінулагодняй дзейнасці (каб не “перацягнуць” старыя праблемы ў новы час) — аказваўся апошнім звяном у шматдзённым ланцугу ачышчальных дзеянняў.  Лічылася, што на ўсхо-дзе сонца гэтага дня ўжо сам чалавек павінен быў сустрэць абноўленым, чыстым.
Уся сялянская сядзіба рыхтавалася (ачышчалася) да сустрэчы Вялікадня, паступова звужаючы кола абрадавай практыкі (падворак — хата — чалавек) да яго сакральнага цэнтра — чырвонага кута і, нарэшце, самога чалавека. Рытуальнае абнаўленне прасторы сямейнага ўладарання пачыналася ў адваротным напрамку — ад свя-шчэннага цэнтра і да перыферыі: чалавек (сям’я) — хата — падворак.
Ступенню надзвычайнай святасці надзялялася ноч з серады на чацвер перадвелікоднага тыдня, якая “адорвала” энергіяй ачышчэння, тварэння і аздараўлення кожнага, хто гэтага хацеў пажадаць. У гэту ноч чалавек звяртаўся па дапамогу да самых першых і найбольш пашыраных стыхій прыроды: вады (як асяроддзе першароднага хаосу, з якога пачыналася гармонія зямнога існавання), солі (у дадзеным выпадку яна сімвалізавала зямлю) і агню (як увасабленне Сонца і жыццядайнасці).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter