Чыстай красы паэзiя

Сёння 75-гадовы юбiлей адзначае народны паэт Беларусi Рыгор Барадулiн

Сёння, 24 лютага, свой 75-гадовы юбiлей адзначае народны паэт Беларусi Рыгор Барадулiн.

...Ён нарадзiўся на Ушаччыне. Свае першыя вершы апублiкаваў яшчэ юнаком у 1953 годзе, а ў 1959-м, якраз пад заканчэнне Белдзяржунiверсiтэта, выпусцiў у свет дэбютны зборнiк «Маладзiк над стэпам».

Пазней з-пад пяра Рыгора Iванавiча выйдуць дзесяткi кнiг паэзii – лiрычных, сатырычных i гумарыстычных, для дзяцей. Яго iмя стане побач з iмёнамi лепшых прадстаўнiкоў нацыянальнай лiтаратуры, а творы разыйдуцца далёка па свеце ў перакладах на азербайджанскую, англiйскую, балгарскую, венгерскую, грузiнскую, iспанскую, казахскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, польскую, хiндзi, рускую, славацкую, украiнскую i iншыя мовы.

«Паэзiя Барадулiна — чыстай красы Боская паэзiя беларусаў, крынiца нацыянальнага натхнення, складнiк яе спрадвечнага духоўнага набытку», — адзначаў Васiль Быкаў. З Барадулiным яны былi даўнiмi добрымi сябрамi. Дарэчы, здаецца, у кнiзе «Дажыць да зялёнай травы...», дзе сабрана перапiска гэтых двух славутых беларускiх пiсьменнiкаў, згадваецца такi эпiзод. Напачатку 1960-х, вiншуючы тады яшчэ маладога паэта з днём нараджэння, яго старэйшы сябра i зямляк зрабiў вершаванае пажаданне:

«Боты новыя рыпяць:

— Сто пяць,

Сто пяць

Барадулiну гадоў

пiсаць.

I не спiсацца!»

Няхай пажаданае збываецца. Мацуйцеся, шаноўны Рыгор Iванавiч! Здароўя Вам, доўгiх гадоў i творчага плёну!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter