Чым не цуд — соль зямлі

Сапраўдны цуд і скарб зямлі — яе калійныя солі. Адно з буйнейшых у свеце радовішчаў гэтага карыснага выкапня знаходзіцца амаль у цэнтры Беларусі — у славутым Салігорску.

А тым, хто скажа, што салігорскія шахты — гэта, канешне, карысна, але не настолькі прыгожа, каб аднесці іх да дзівосаў нашай краіны разам з шэдэўрамі архітэктуры, культуры, цудоўнымі беларускімі краявідамі, раім паглядзець на гэта фота. Яго наш чытач Яўген Пясецкі з Мінска зрабіў у шахце Беларуськалія на глыбіні 600 метраў. Гэта “вясёлка” — не што іншае, як слаі пароды, якія матухна-Зямля стварала мільёны гадоў, а пасля шчодра аддала людзям.
Уражвае, праўда? А заадно і падказвае ўсім зацікаўленым чытачам: цуд можна разгледзець нават у самай празаічнай на першы погляд рэчы. Галоўнае — захацець гэта ўбачыць і падзяліцца сваім адкрыццём з іншымі.
Што, мы спадзяёмся, вы і зробіце. Шукайце цуды ў сваёй Айчыне, расказвайце пра іх сваёй газеце і іншым чытачам. Свае прапановы ўключыць у спіс “Сямі цудаў Беларусі” той ці іншы аб’ект, з’яву, краявід дасылайце на адрас “Народнай газеты” з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых допісаў! Далучайцеся!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter