Чым частавалі вадзянога. Гаспадар рэк, азёр і іншых вадаёмаў — вадзяны — злы дух, у народзе насіў назву “вадзяны чорт”.

Часцей за ўсё месцам яго жыхарства лічыліся ціхія глыбокія месцы, там, дзе жывуць донныя рыбы — шчупакі і самы. Акрамя таго, самыя небяспечныя месцы на рацэ ці возеры — віры — таксама лічыліся прытулкам вадзянога. Вадзянога ўяўлялі сталым чалавекам, з гарбом і барадой, загорнутым у ціну.

  • У народзе лічылі, што вадзяны ўладарыць над усімі рыбамі: можа пераманіць іх з суседняга вадаёма ў свой ці, наадварот, разагнаць па іншых вадаёмах; можа схаваць на глыбіні, а можа падняць на паверхню. Рыбакі верылі ў тое, што вадзянога трэба задобрываць, каб ён вёў рыбу ім у сетку. Ахвяраванні і падарункі ва-дзяному прыносілі напачатку рыбалоўнага сезона, пры будаўніцтве млына ці гаці. Акрамя таго, на год прыпадала некалькі такіх дзён: 22 мая, 26 верасня, 19 снежня. 16 красавіка, па народных уяўленнях, абуджаецца вадзяны. Таму рыбакі павінны былі ноччу “пачаставаць” вадзянога: у гэтым выпадку рыбалка (і зімовая, і летняя) цэлы год будзе ўдалай. У якасці пачастунка выступалі гусак без галавы, алей. Лічылася, што вадзяны, які не атрымаў падарунка, раззлаваўшыся, можа парушыць плаціну, зруйнаваць млын, парваць сетку, нарабіць іншай бяды. Акрамя таго, вадзяны мог пакараць рыбака за тое, што той вырабляў сетку ў святочныя (а значыць, святыя) дні; калі вудзілі рыбу ў забароненыя для гэтага дні; калі чалавек гучна размаўляў каля вады — турбаваў вадзянога.
  • Пры гэтым паўсюдна лічылі, што вадзяны мае сваіх служкаў, якія ходзяць па зямлі і цягнуць да небяспечных месцаў (палонак, млыноў, віроў і г.д.) тых, хто любіць выпіць ці накіроўваецца на “чорныя справы” (рабаўнікоў, гвалтаўнікоў і інш.).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter