Чыгунка ў гаражы.

Мужчына ўкраў амаль дзвесце метраў чыгуначных рэек і сам у гэтым прызнаўся.

Дзіўны выпадак адбыўся ў Асіповічах. Чыгуначнікі разабралі ўчастак вузкакалейнай дарогі.

Разрэзаныя кавалкі рэек рыхтавалі да ўтылізацыі, але ў хуткім часе яны таемным чынам пачалі знікаць.
— Супрацоўнікі міліцыі пачалі шукаць, куды маглі знікнуць кавалкі рэек, — расказвае начальнік Асіповіцкага РАУС Андрэй Гаварака. — І неўзабаве да іх звярнуўся мясцовы жыхар, які прызнаўся, што забраў гэтыя кавалкі.
Як высветлілася, мужчына прыязджаў на месца, дзе ляжалі рэйкі, на сваім мікрааўтобусе, складваў туды невялікія кавалкі, якія мог падняць, і звозіў у свой гараж. А калі праваахоўнікі пачалі пошукі злодзея, ён не вытрымаў і вырашыў “з’явіцца з павіннай”. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў зламысніка 192 метры былой чыгункі. А нанесены ўрон склаў амаль 2 мільёны рублёў.
— Улічваючы тое, што мужчына сам ва ўсім прызнаўся, ніякага пакарання яму не будзе, — кажа Андрэй Гаварака. — Але для яго гэты выпадак будзе добрым урокам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter