Чыгуначнікі добраўпарадкоўваюць Віцебск

Умела спалучаюць ратную службу са стваральнай працай на мірнай ніве воіны 77-га чырванасцяжнага асобнага маставога чыгуначнага батальёна пад камандаваннем падпалкоўніка Смульскага. Некалькі гадоў яны істотна дапамагаюць віцебскім уладам у добраўпарадкаванні абласнога цэнтра. Толькі сёлета беларускія армейцы выклалі на вуліцах і плошчах Віцебска звыш 13 тысяч квадратных метраў бетоннай пліткі, абнавілі перакрыжаванні праспектаў Маскоўскi і iмя Чарняхоўскага, працягнулі каля кіламетра трамвайных рэек, на прафесійным узроўні змайстравалі пераводы стрэлак на лініі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter