Чужога гора не бывае

Амаль 30 работ юных мастакоў з Дзяржынска дэманструюцца на выставе ў ЯпонііЧвэрць стагоддзя аддзяляюць па часе катастрофы на атамных станцыях Чаробыля і Фукусімы. Трагедыі сталі цяжкім выпрабаваннем як для беларускага, так і для японскага народаў. Летась дапамога Японіі прыйшла і з Мінска — горада-пабраціма Сендая: каля 30 японскіх дзяцей прайшлі аздараўленне на Беларусі. А нядаўна калектыў дзіцячай Школы мастацтваў горада Дзяржынска атрымаў запрашэнне прыняць удзел у праекце “Фукусіма — год пасля…”, ідэя якога належыць супрацоўніцы ЮНЕСКА спадарыні Музе Кемагай-Кагава.
Алёна Папраўка назвала свой малюнак “Жыццё”Амаль 30 работ юных мастакоў з Дзяржынска дэманструюцца на выставе ў Японіі
Чвэрць стагоддзя аддзяляюць па часе катастрофы на атамных станцыях Чаробыля і Фукусімы. Трагедыі сталі цяжкім выпрабаваннем як для беларускага, так і для японскага народаў. Летась дапамога Японіі прыйшла і з Мінска — горада-пабраціма Сендая: каля 30 японскіх дзяцей прайшлі аздараўленне на Беларусі. А нядаўна калектыў дзіцячай Школы мастацтваў горада Дзяржынска атрымаў запрашэнне прыняць удзел у праекце “Фукусіма — год пасля…”, ідэя якога належыць супрацоўніцы ЮНЕСКА спадарыні Музе Кемагай-Кагава. Выбар не выпадковы: адметныя работы юных дзяржынскіх мастакоў не раз прадстаўляліся на многіх міжнародных выставах, атрымалі шырокае прызнанне.
Юныя мастакі з Дзяржынска — удзельнікі праекта “Фукусіма — год пасля...”Прапанову стварыць малюнкі, прысвечаныя Чарнобылю і Фукусіме, вучні і педагогі ўспрынялі з разуменнем. Адбор работ для такійскай экспазіцыі правялі спачатку галандскія, а потым японскія мастацтвазнаўцы. І вось у Японіі дэманструюцца 27 работ з Дзяржынска, удзельнічаюць у ёй і выхаванцы Барысаўскай мастацкай школы. Па сутнасці, выстава стала своеасаблівым мосцікам спагады і дружбы паміж беларускімі і японскімі равеснікамі. Дарэчы, і ў выставачнай зале Дзяржынскага краязнаўча-гістарычнага музея зроблена выстава “Чарнобыль — Фукусіма” — з высокаякасных фотаздымкаў работ, якія паехалі ў Японію. Дэманстраваліся і ранейшыя работы выхаванцаў школы, прысвечаныя чарнобыльскай тэматыцы, якія пабывалі летась на выставе ў Амстэрдаме.
Як ішла праца над праектам? Юныя мастакі пад кіраўніцтвам педагогаў, а гэта Уладзімір Шчарбін, Уладзімір Хачатуран і Ірыны Дарашэвіч, знаёміліся з культурай Японіі. Асаблівая ўвага была да архітэктуры, керамікі, выяўленчага мастацтвам. Таму японскія матывы і відавочныя ў шэрагу работ, пераважна жыццесцвярджальных і аптымістычных па змесце. Беларусы ведаюць: нягледзячы на цяжкасці, усялякую бяду можна пераадолець, важна толькі трымацца разам. Усе работы юных мастакоў заслугоўваюць увагі. Сярод твораў, якія дэманструюцца ў Японіі, малюнкі “Чужога гора не бывае” Данілы Рабцава, “Іерогліф “Жыццё” Валерыя Букіна, “Адна бяда на ўсіх” Таццяны Сальнікавай, “Тры японкі” Алены Александровіч, “Дух Фукусімы” Яна Макарчыка, “Ікебана. Фукусіма” Аліны Карніцкай, “Плод Чарнобыля” Крысціны Жаковіч і іншыя. Паехалі ў Японію і плакаты “Чарнобыльская вішня” Вольгі Налеткі, “Чарнобыльскі монстр” Уладзіміра Баранава, “26. 04. 1986 г.” Максіма Маркачэўскага, “Адраджэнне” Віктара Паплаўскага. А пано “Экалогія”, прадстаўленае на выставе, дзевяць вучняў школы зрабілі сумесна.
Творы юных беларускіх мастакоў, прадстаўленыя на выставе ў Японіі, дораць надзею і аптымізм тым, хто жыве за тысячы кіламетраў ад Беларусі. Арганізатары такійскай выставы плануюць яшчэ выдаць паштоўкі з выявамі работ дзяржынскіх і барысаўскіх мастакоў, а сродкі ад продажу пойдуць на дабрачынныя мэты.

Лявон Целеш
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter