Правила безопасности при пользовании газом, электричеством, печью
15.01.2015 11:57:19
Соблюдайте 10 элементарных правил:
1. При утечке газа не зажигайте спички, не курите, не включайте свет и электроприборы.
2. Почувствовав характерный запах газа, немедленно перекройте его.
3. Чтобы проветрить помещения, откройте окна или форточки, входную дверь. Покиньте дом и вызовите специалистов по телефону 104 или спасателей-пожарных по телефонам 101 или 112.
4. Если у вас включены освещение, телевизор и другие электроприборы, выключать их нельзя, так как искра в розетке или выключателе может привести к взрыву.
5. Чтобы исключить вероятность утечки газа, перед эксплуатацией соответствующих приборов пройдите инструктаж по технике безопасности у специалистов, получите документ на право эксплуатации.
6. Не подпускайте к газовым приборам детей и лиц, не знающих правил обращения с ними.
7. Не храните газовые баллоны в гаражах, квартирах, на балконах, заправляйте их только в специализированных пунктах.
8. Самостоятельно не подключайте и не отключайте газовые плиты в квартирах, не используйте их для обогрева жилья.
9. Сначала зажгите спичку, а затем откройте подачу газа.
10. Уходя из дома, не забывайте выключать плиту и перекрывать вентиль на баллоне.
Жыццё пад напружаннем
У МНС падлічылі, што часцей за ўсё пажары з-за няспраўнасці электраабсталявання ўзнікаюць восенню і зімой. Мы ўключаем у электрасеткі вялікую колькасць прыбораў, у тым ліку электраабагравальнікі, каларыферы, і атрымліваем праблемы. Нельга прымяняць самаробныя абагравальнікі, карыстацца прыборамі, якія не адключаюцца аўтаматычна. У каларыфера павінна быць падстаўка з негаручых цеплаізаляцыйных матэрыялаў, а таксама спраўны тэрмарэгулятар. Звярніце на гэта ўвагу пры пакупцы. Эксплуатаваць электраабсталяванне трэба згодна з патрабаваннямі інструкцый вытворцаў.
Адна з галоўных умоў вашай бяспекі: прыборы і правады павінны быць цэлыя і непашкоджаныя. Нельга абклейваць і афарбоўваць электрычныя кабелі. Пашкоджаная ізаляцыя, няспраўныя камутацыйныя апараты, раздымныя кантактныя злучэнні — гэта далёка не поўны спіс магчымых пагроз.
Не ўжывайце ў якасці электрасетак радыё- і тэлефонныя правады. Скруткі дроту, “жучкі” замест аўтаматычных засцерагальнікаў і калібраваных плаўкіх уставак і іншыя прыдумкі непрафесійных электрыкаў могуць у рэшце рэшт пакінуць вас без даху над галавой у выніку пажару.
Нельга непасрэдна злучаць паміж сабой жылы электрычных правадоў, выкананых з розных матэрыялаў, напрыклад, з медзі і алюмінію.
Не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку прыборы і абсталяванне, за выключэннем тых, дзе інструкцыяй гэта дапускаецца. Адлегласць ад свяцільняў з лямпамі напальвання і электрычных прыбораў да гаручых матэрыялаў павінна быць не менш за паўметра.
Каб на ранняй стадыі выявіць няспраўнасці праводкі, спецыялізаванай арганізацыі трэба замовіць вымярэнне супраціўлення яе ізаляцыі.
Не пакідайце малых адных у пакоі, дзе працуюць электрапрыборы.
ЛІЧБЫ І ФАКТЫ
За мінулы год у жылым сектары з-за парушэнняў правілаў карыстання і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання адбылося звыш 760 пажараў, ад якіх загінулі больш за 20 чалавек
Танцуйце ад бяспекі
У мінулым годзе ў нашай краіне было зарэгістравана больш за 1000 пажараў, звязаных з пячным ацяпленнем, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Руслан Ліхаманаў. Зімой рызыка значна павялічваецца. Напрыклад, летась у вёсцы Маршалкi Валожынскага раёна ў жылой хаце з прычыны расколін у муры коміна нагрэтыя прадукты гарэння падпалілі будаўнічыя канструкцыі. Гаспадар загінуў — атруціўся дымам.
Нагадаем асноўныя правіла бяспекі карыстання печчу і комінам.
ПАМЯТКА
У печы не павінна быць расколін і шчылін. Трэба, каб комін забяспечваў добрую цягу і быў пабелены, — каб на белым фоне можна было заўважыць расколіны, якія з’яўляюцца падчас карыстання.
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона i далей штоквартальна печы i комiны трэба чысцiць ад сажы.
Печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі канструкцыямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага муру, так званае разроблiванне, або паветраны зазор — адыходжанне.
Каб вуглі выпадкова не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст памерам не менш 50х70 см.
Тапіць у доме рэкамендуецца два-тры разы ў дзень і не больш чым па паўтары гадзіны. Спыняйце топку як мінімум за дзве гадзіны да сну. За гэты час дровы паспеюць перагарэць, і можна будзе зачыніць комін.
Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці.
Не пакідайце печ без нагляду, калі яна топіцца, каб не ўзнік пажар.
Няварта сушыць цi складваць непасрэдна на печы i на адлегласцi меней за 1,25 м ад топачных адтулiн палiва, адзенне, iншыя гарyчыя матэрыялы.
Попел і перагарэлае вуголле нельга выкідваць бліжэй чым за 15 м ад будынкаў. Калі гэта зрабіць немагчыма, дапускаецца складваць попел і шлак на адлегласці да 6 м у кантэйнерах з негаручых матэрыялаў са шчыльна зачыненым вечкам.
Не дазваляйце дзецям распальваць агонь. Адрамантуйце сваю печ і дапамажыце давесці яе да ладу сваім бацькам — зрабіць гэта значна танней, чым ліквідаваць наступствы пажару.