Чорным па белым

Сенсацыйнай знаходкай могуць пахваліцца супрацоўнікі Веткаўскага музея народнай творчасці імя Фёдара Шклярава. У Буда-Кашалёўскім раёне ім пашчасціла знайсці чорныя ручнікі.Чуючы пра ручнік, уяўляеш белы і чырвоны колеры. А ў знаходках веткаўскіх музейшчыкаў узоры вытканы чорным па белым. Зрэшты, спецыялістаў не здзівіў факт існавання такіх ручнікоў, ім даводзілася чуць пра “чарнабрыўкі” і ў Добрушскім раёне. Але — толькі чуць. “Сенсацыя, што мы можам такія рэчы знайсці, — кажа навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея народнай творчасці Андрусь Скідан. — І яшчэ: традыцыя згасла не так даўно, бо перадалі нам ручнікі людзі, якія самі яшчэ іх ткалі”. Чорныя ручнікі ўвогуле не вельмі частая з’ява ў нацыянальным ткацтве. Гэта, лічыцца, водгук нацыянальнай традыцыі на традыцыю царкоўную.
Рэдкія на Беларусі чорныя ручнікі цяпер ёсць у фондах Веткаўскага музеяСенсацыйнай знаходкай могуць пахваліцца супрацоўнікі Веткаўскага музея народнай творчасці імя Фёдара Шклярава. У Буда-Кашалёўскім раёне ім пашчасціла знайсці чорныя ручнікі.
Чуючы пра ручнік, уяўляеш белы і чырвоны колеры. А ў знаходках веткаўскіх музейшчыкаў узоры вытканы чорным па белым. Зрэшты, спецыялістаў не здзівіў факт існавання такіх ручнікоў, ім даводзілася чуць пра “чарнабрыўкі” і ў Добрушскім раёне. Але — толькі чуць. “Сенсацыя, што мы можам такія рэчы знайсці, — кажа навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея народнай творчасці Андрусь Скідан. — І яшчэ: традыцыя згасла не так даўно, бо перадалі нам ручнікі людзі, якія самі яшчэ іх ткалі”. Чорныя ручнікі ўвогуле не вельмі частая з’ява ў нацыянальным ткацтве. Гэта, лічыцца, водгук нацыянальнай традыцыі на традыцыю царкоўную.
Чаму ж ткалі чорныя ручнікі? “У Вялікі пост усе ўборы ў царкве мяняюцца на чорныя, — распавядае А. Скідан. — А ручнікамі, як вядома, заведзена ўпрыгожваць абразы. Вось і ткалі для гэтага чорныя ручнікі, якія набылі такі колер не так даўно: на пачатку ХІХ стагоддзя. Да таго часу абразоў у сялян не было. Наша знаходка дазваляе гаварыць пра лакальную ткацкую традыцыю менавіта буда-кашалёўскіх ручнікоў. Прычым у тым рэгіёне было некалькі пластоў той ткацкай традыцыі: больш старажытная і тая, што дажыла да 60-х гадоў ХХ стагоддзя. На Добрушчыне чорныя ручнікі перасталі ткаць да вайны. Увогуле для буда-кашалёўскіх ручнікоў характэрны незвычайныя для беларускага ткацтва колеры: карычневы, сіні, вішнёвы. І чорны колер найбольш адметны. Цудоўна, што паўдзясятка тканін чорнага арнаментальнага чыну ўдалося набыць у нашы фонды”.
У адпаведнасці з музейнай праграмай “Выратаванне старажытных знакаў” спецыялісты праводзяць комплексныя экспедыцыі па раёнах Гомельшчыны, пачалася больш за дзесяць гадоў таму. Музейшчыкі не толькі збіраюць ручнікі, адзенне, але і фіксуюць на фота тое, што не прадаецца і не аддаецца, збіраюць банк дадзеных. Сёлета вырашылі прыгледзецца да мала даследаванага раней Буда-Кашалёўскага раёна, пабывалі ў больш чым дзесяці селішчах. Праца прадоўжыцца. Вынікі экспедыцый будуць абагульнены ў выставу, прысвечаную Буда-Кашалёўскаму рэгіёну.

Пятро Лодкін
На здымку:
Рэдкія на Беларусі чорныя ручнікі цяпер ёсць у фондах Веткаўскага музея
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter