Чэшскi праект

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама сустрэўся з паслом Чэхіі

Магілёўская вобласць плануе рэалізаваць два буйныя інвестпраекты з удзелам чэшскага капіталу.

Аб гэтым у час сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Руднікам паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэхіі Мілан Экерт. Размова ідзе аб новай вытворчасці на базе завода газетнай паперы ў Шклове і сучасным свінакомплексе на Бабруйшчыне. Праекты ацэньваюцца адпаведна ў 70 і 35 мільёнаў еўра. Як удакладніў Мілан Экерт, перадавое тэхналагічнае прадпрыемства, разлічанае на 24 тысячы галоў свіней з магчымасцю пашырэння, хутка будзе запушчана ў Барысаўскім раёне.

Дарэчы, знешнегандлёвыя зносіны Магілёўскай вобласці і Чэхіі развіваюцца дынамічна. У мінулым годзе тавараабарот рэгіёна з гэтай краінай склаў 30,2 мільёна долараў, што на 46,4 працэнта вышэй, чым у 2012-м. Чэхія пастаўляе ў вобласць палімерную прадукцыю, лекавыя сродкі і іншыя тавары, а Магілёўшчына адпраўляе ў Прагу мяккае дахавае пакрыццё, папяровыя сурвэткі і газетную паперу, электрычныя рухавікі, шыны, трактары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter