Чэрвень ураджай люляе

У першы месяц лета ў селяніна звычайна шмат працы: трэба дбаць пра гародніну, якая падрастае, ды назапашваць сена на зіму
У першы месяц лета ў селяніна звычайна шмат працы: трэба дбаць пра гародніну, якая падрастае, ды назапашваць сена на зіму
У нядзелю пасля Тройцы ў праваслаўных — Пятроўскія запускі, пасля якіх пачынаецца Пятроўскі пост і працягваецца да 11 ліпеня. Гэты ж час лічыцца парой сенакосу.
У чацвер дзявятага тыдня пасля Вялікадня — дзень мае назву Дзявятнік — заўсёды асцерагаліся грому. А ў пятніцу — Дзевятуху — увогуле не працавалі. Гэта было “свята ад навальніцы”.
13 чэрвеня — Ерамей, пра які казалі: “Прыйшоў Ерамей — больш не сей”.
14 чэрвеня — Юсцін і Харытон: “Юсцін цягне ўверх каноплі, Харытон — лён”.
Каталікі 23 чэрвеня спраўляюць свята ў гонар летняга сонцастаяння — Купалу, а 24-га ў іх Ян, або Ян Купальны, Янаў дзень. На свята звычайна збіраюць лекавыя зёлкі, ягады, сустракаюць узыход сонца і глядзяць, як яно “гуляе”.
25 чэрвеня ў праваслаўных Дзясятнік — чацвер на дзясятым тыдні ад Вялікадня.
У некаторых раёнах на Акуліну, 26 чэрвеня, яшчэ сеялі грэчку. А пра Дзясятніцу, пятніцу на дзясятым тыдні ад Вялікадня, казалі: “Дзесятуха зярно поўніць”. Яна ж яшчэ і “Пяценка” — калі завязваецца зерне (“пятка”).
“На Ціхана пеўчыя птушкі сціхаюць” — 29 чэрвеня. Моладзь раней у гэты дзень качалася на арэлях, ладзіла гульні з песнямі і танцамі.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter