Чэрвень — са знакам плюс

Па звестках галоўнага ўпраўлення пенсiённага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны насельнiцтва, рэальны памер назначанай месячнай пенсii (скарэкцiраванай на iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi) у чэрвенi бягучага года ў параўнаннi з чэрвенем 2004 года павялiчыўся на 27,2 працэнта.

Сярэднi памер назначанай месячнай пенсii ў чэрвенi 2005 года склаў у Беларусi 188 023 рублi, або 80,7 працэнта велiчынi мiнiмальнага спажывецкага бюджэту пенсiянера (232 870 рублёў). Сярэднi чэрвеньскi памер пенсii па ўзросту — 197,9 тысячы, па iнвалiднасцi — 176,6, па прычыне страты кармiльца — 121,9, сацыяльнай пенсii — 67,2 тысячы рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter