Чатыры добрыя справы

У Новасібірску на пачатку кастрычніка прайшлі знакавыя мерапрыемствы з удзелам актывістаў Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтра ў імя святой Ефрасінні ПолацкайЧас ад часу ў нашай пошце з’яўляюцца весткі ад беларусаў з Новасібірска. Два тэксты — умоўна: пра Свята бульбы і Свята цымбалаў — журналісткі-суайчынніцы Людмілы Бяляўскай былі ў папярэдніх нумарах газеты. Увосень стваральнай энергіі там — цераз край. Быццам у знакамітым акадэмгарадку ўнікальны рэактар запусцілі, які стымулюе грамадскую актыўнасць беларусаў. Дарэчы, яны ганарацца, што акадэмік Валянцін Капцюг, выдатны хімік, арганізатар навукі і адукацыі — таксама з беларускімі родавымі каранямі. У многім дзякуючы Валянціну Апанасавічу збярогся магутны інтэлектуальны патэнцыял Новасібірскага аддзяленне Расійскай акадэміі навук і ў постсавецкі перыяд. Зрэшты, пра земляка-навукоўца мы яшчэ раскажам у бліжэйшы час. А пакуль: што цікавага робяць актывісты Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтра ў імя святой Ефрасінні Полацкай? На тое просіць звярнуць увагу Людміла Шчаслівенка, якая і арганізуе з сябрамі грамадска важныя справы, і падае пра іх інфармацыю на сайт БКАЦ. Мы выбралі з плыні спраў чатыры знакавыя — як чатыры краевугольныя камяні, на якіх трымаецца “храм беларускасці” ў замежжы.
Сям’я Кісялевічаў атрымала Гран-­пры кулінарнага конкурсуУ Новасібірску на пачатку кастрычніка прайшлі знакавыя мерапрыемствы з удзелам актывістаў Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтра ў імя святой Ефрасінні Полацкай
Час ад часу ў нашай пошце з’яўляюцца весткі ад беларусаў з Новасібірска. Два тэксты — умоўна: пра Свята бульбы і Свята цымбалаў — журналісткі-суайчынніцы Людмілы Бяляўскай былі ў папярэдніх нумарах газеты. Увосень стваральнай энергіі там — цераз край. Быццам у знакамітым акадэмгарадку ўнікальны рэактар запусцілі, які стымулюе грамадскую актыўнасць беларусаў. Дарэчы, яны ганарацца, што акадэмік Валянцін Капцюг, выдатны хімік, арганізатар навукі і адукацыі — таксама з беларускімі родавымі каранямі. У многім дзякуючы Валянціну Апанасавічу збярогся магутны інтэлектуальны патэнцыял Новасібірскага аддзяленне Расійскай акадэміі навук і ў постсавецкі перыяд. Зрэшты, пра земляка-навукоўца мы яшчэ раскажам у бліжэйшы час. А пакуль: што цікавага робяць актывісты Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтра ў імя святой Ефрасінні Полацкай? На тое просіць звярнуць увагу Людміла Шчаслівенка, якая і арганізуе з сябрамі грамадска важныя справы, і падае пра іх інфармацыю на сайт БКАЦ. Мы выбралі з плыні спраў чатыры знакавыя — як чатыры краевугольныя камяні, на якіх трымаецца “храм беларускасці” ў замежжы.
Новы храм
На пачатку кастрычніка беларусы ўдзельнічалі ва ўрачыстым асвячэнні закладнога каменя новага храма прыхода ў імя святой Ефрасінні Полацкай. На сайце бачны як макет будучага храма, так і план усяго комплекса, што ствараецца намаганнямі новасібірскіх вернікаў. З часу адкрыцця царквы Ефрасінні Полацкай у 2002 годзе там нязменна праводзіць службы айцец Дзмітрый. На ўрачыстасці былі вядомыя ў Новасібірску людзі, шмат нашых суайчыннікаў, прадстаўнікоў сібірскага казацтва. “У фінале імпрэзы беларусы БКАЦ у знак глыбокай павагі і ўдзячнасці за благаславенне пабудовы храмавага комплексу ў імя святой Ефрасінні Полацкай у Новасібірску падарылі Уладыку Ціхану, епіскапу Новасібірскаму і Томскаму, ільняны беларускі ручнік”, —паведамляе Л. Шчаслівенка. Дарэчы, яшчэ адна радасная навіна прыйшла днямі: дырэктар БКАЦ Аляксандр Лагуценка, яго верная памочніца-жонка Людміла Шчаслівенка і іх родзічы, супляменнікі ў мінулую суботу хрысцілі сваю ўнучку Сафію — у беларускай царкве Ефрасінні Полацкай. Віншуем!
Дабрачыннасць
У чарговы раз актывісты БКАЦ наведвалі падшэфных у інтэрнаце ў райцэнтры Мошкава. Там ладзіўся канцэрт — як адна з імпрэз фестывальнага праекта сярод дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў вобласці. Якраз святкаваўся Дзень настаўніка, таму педагогам і дзецям нашы суайчыннікі ўручылі сувеніры. Ёсць на сайце і здымак: прыгожыя хлопцы з гурта лыжкароў, у чырвоных кашулях, з Мошкаўскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот зняліся на памяць разам з гасцямі.
Дзень мудрасці і дабра
“У адну з восеньскіх нядзель у гасцінай БКАЦ было ажыўлена і святочна: беларусы па традыцыі адзначалі любімыя Дажынкі і Дзень мудрасці і дабра,” — чытаем у фотарэпартажы на сайце. З цёплымі словамі да землякоў звярнуўся Аляксандр Лагуценка, ён назваў першую сустрэчу пасля летняга адпачынку “адкрыццём сезона”. Дарэчы, сумесныя сходкі ў новасібірскіх беларусаў абрастаюць традыцыямі. Сёлета было вырашана на пачатку кожнага збору разам глядзець, а потым і сумесна абмяркоўваць пазнавальны фільм пра Беларусь. Глядзелі “Замкі Беларусі”. Як вядома, сёлета ў Беларусі пачата рэалізацыя адпаведнай Дзяржпраграмы. Многія ведаюць, што Бацькаўшчыну нездарма называюць “краінай замкаў”, таму глядзелі фільм, як кажуць, затаіўшы дыханне. Для ветэранаў гучалі песні ў выкананні салісткі Сібірскага народнага хору Ларысы Лагуценкі, кіраўніка гурта “Суседзі” Ларысы Сухачовай, Ірыны Кісялевіч. Чыталі вершы Сяргей Бабарыкін і Людміла Шчаслівенка. А далей быў конкурс восеньскіх страў, якія згатавалі руплівыя кулінаркі пераважна з таго, што самі і вырасцілі. На фотаздымках бачна, колькі ўсяго смачнага выставілася на святочны стол. Зразумела, усё было з адпаведным настроем і спажыта. А рэпартаж заканчваецца эмацыйна: “Грыбочкі, баклажаны, сальца свежае, агурочкі!.. Эх, усяго і не пералічыш! Было чым пачаставаць сваіх сяброў!”. Прыемна, што сярод людзей сталага веку за беларускім сталом у Новасібірску ёсць і моладзь, і Гран-пры кулінарнага конкурсу вырашылі прысудзіць прыгожай маладой сям’і Кісялевічаў. Як бачна, спадарыня Ірына не толькі прыгожа спявае!
Слова роднае
Сёлета не толькі на Беларусі ўшаноўваюць памяць песняроў-юбіляраў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка. І ў Новасібірску БКАЦ сумесна з бібліятэкай нацыянальных літаратур арганізавалі выставу кніг гэтых вядомых пісьменнікаў. У прэзентацыі ўдзельнічалі дырэктар бібліятэкі Вольга Хаменка, паэт-песеннік Пётр Панасюк, дырэктар бібліятэкі імя К. Паўстоўскага Алена Навасёлава (яна ж і член БКАЦ), Аляксандр Лагуценка і Людміла Шчаслівенка. Пётр Панасюк і Алена Навасёлава чыталі вершы, гучалі песні на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа ў выкананні актывістаў БКАЦ. Дырэктар БКАЦ Аляксандр Лагуценка ўручыў Вользе Хаменцы Збор твораў Якуба Коласа: кнігі абвязаны паяском з беларускім арнаментам і ўпрыгожаны букецікам васількоў ды каласком. Па словах Вольгі Хаменкі, раней такога выдання на паліцах бібліятэкі не было.
Алена Навасёлава рыхтуе вечар паэзіі Якуба Коласа і Янкі Купалы з конкурсам і віктарынай для моладзі, ён пройдзе ў бібліятэцы імя К. Паўстоўскага. БКАЦ экспанаваў і падборку прэсы, прысвечаную Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Танку.

Іван Ждановіч
На здымку:
Сям’я Кісялевічаў атрымала Гран-­пры кулінарнага конкурсу
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter