Чатыры дарогі да адной аповесці

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”Напярэдадні 80-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры” і Нацыянальнай бібліятэкай прэзентавалі новае выданне вядомай і любімай чытачамі аповесці пісьменніка, якое выдадзена на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах. Падарункавае выданне “Дзікае паляванне караля Стаха” стане своеасаблівым друкаваным помнікам Уладзіміру Караткевічу і, варта быць упэўненымі, зойме пачэснае месца на паліцах бібліятэк, бо творчасць пісьменніка таго заслугоўвае.
У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”
Стваральнікі кнігі зрабілі да юбілея класіка добры падарунак чытачамНапярэдадні 80-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры” і Нацыянальнай бібліятэкай прэзентавалі новае выданне вядомай і любімай чытачамі аповесці пісьменніка, якое выдадзена на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах.
Падарункавае выданне “Дзікае паляванне караля Стаха” стане своеасаблівым друкаваным помнікам Уладзіміру Караткевічу і, варта быць упэўненымі, зойме пачэснае месца на паліцах бібліятэк, бо творчасць пісьменніка таго заслугоўвае.
Кніга падрыхтавана і выйшла ў кароткі тэрмін дзякуючы падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, фінансавай дапамозе прыватнага прадпрыемства “Неф-праект”, дызайнерскай групе Сяргея Расолькі, друкарні “Dragowicc-PL” і яе дырэктару Станіславу Быстрыньскаму (Польшча), мастакам Юрыю Якавенку, Міхасю Будавею.
На прэзентацыі кнігі “Дзікае паляванне караля Стаха” была прадстаўлена выстава асобных выданняў аповесці з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі на розных мовах свету, а таксама кніжная выстава “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць...”, прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Экспазіцыя складаецца з прыжыццёвых твораў пісьменніка, мастацкіх перакладаў і кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Караткевіча.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter