Часопісы трэба вучыцца прадаваць, а выхавацеляў — падтрымліваць. Аб гэтым гаварыў міністр адукацыі Аляксандр РАДЗЬКОЎ

“Нашым выдавецтвам ёсць што паказаць і прадаць пакупніку, прычым нашы кнігі або, напрыклад, дзіцячыя часопісы, нічым не горшыя за тыя, якія выпушчаны ў Расіі”, — падкрэсліў міністр. “Чаму на самых бачных паліцах магазінаў або гіпермаркетаў стаяць часопісы з Расіі, а беларускіх там няма? —сказаў міністр. — Пастаўце разам на паліцы некалькі часопісаў для дзяцей з розных краін — вось гэта будзе сапраўдны прыклад канкурэнцыі, тады можна будзе параўнаць, які ярчэйшы, таннейшы, больш якасны”.
Спецыялісты міністэрстваў адукацыі і інфармацыі цяпер аналізуюць сітуацыю і распрацоўваюць рашэнні па аптымізацыі работы ў гэтай сферы. “Продаж нашай кніжна-часопіснай прадукцыі павінен ісці не толькі праз кніжныя магазіны і кіёскі, але і праз гандлёвую сетку, у такім выпадку яна абавязкова дойдзе да сям’і”, — перакананы Аляксандр Радзькоў.
Міністэрства адукацыі ініцыіруе скарачэнне працоўнага тыдня выхавацеля, паведаміў кіраўнік ведамства падчас учарашняй калегіі міністэрства. “Мы ініцыіравалі ўсемагчымую падтрымку работнікаў дашкольных устаноў — зарплата ў іх недастаткова высокая, водпуск не вельмі вялікі, а работа вельмі адказная”,— сказаў Аляксандр Радзькоў. Большасць удзельнікаў калегіі выказалі меркаванне, што першачарговая задача кіраўнікоў галіны — павышэнне зарплаты выхавацелям. У сувязі з гэтым Міністэрства адукацыі разглядае магчымасць увядзення ў дзіцячых садках стаўкі настаўніка, паведамляе БелТА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter