Час вярнуў пачуццё

Бывае, што чалавек здаецца нецікавым і ўвогуле не тваім. Але мінае год-другі і ўсё бычыцца ў іншым святле

Бывае, што чалавек здаецца нецікавым і ўвогуле не тваім. Але мінае год-другі і ўсё бычыцца ў іншым святле

28-гадовы Максім Хаменка з Магілёва шукае сваю былую жонку Вольгу Пятрову з расійскага горада Саратава, 1984 года нараджэння, ураджэнку горада Запарожжа.

“З Вольгай мы пазнаёміліся праз інтэрнэт, сустрэліся, пакахалі адно аднаго, пажаніліся, — піша Максім. — Але пасля года сумеснага жыцця зразумелі, што не зможам быць далей разам. У 2005 годзе я паехаў з Саратава на радзіму, у Магілёў. Пазней Вольга папрасіла прыслаць ёй пасведчанне аб узяцці шлюбу, каб развесціся. Пасля гэтага я яе не бачыў. Але Вольга не выходзіць з маіх думак. Так хацелася б хоць словам з ёй перамовіцца”.

Што ж, нездарма кажуць, што каханейка расце побач з палыном. Людзям уласціва рабіць памылкі, яшчэ прасцей памыліцца ў адносінах адзін да аднаго. Пакрыўдзіць, часам незнарок, затаіць крыўду, не папрасіць калі трэба прабачэння...

А потым кусаць локці, што страціў штосьці дарагое. Але пакуль чалавек жывы, ён можа выправіць памылкі мінулага і перапісаць тое-сёе ў жыццёвым сцэнарыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter