Коляды — один из крупнейших праздников как в христианской, так и в народной традиции

Час весяліцца

Ужо больш за дзве тысячы гадоў Каляды сімвалізуюць нараджэнне Божага Сына. Аднак узнікла гэта свята як язычніцкае. Калядой раней называлі бажаство, якое сімвалізавала сонца і святло. А кожны са святочных абрадаў нёс глыбокі сэнс, накіраваны на дабрабыт, багаты ўраджай, ушанаванне продкаў і гэтак далей.


Калядны цыкл доўжыўся два тыдні і быў арганізаваны вакол трох вызначальных кропак: Бедная, Шчодрая і Вадзяная куцці. Бедная куцця (адзначаецца 24 снежня або 6 студзеня) — гэта выключна сямейнае свята, стрымана ўрачыстае, без гучных спеваў і алкаголю. Шчодрая куцця (31 снежня або 13 сту­дзеня) адрознівалася разнастайнасцю страў і гучнай весялосцю. Асаблівае месца ў гэтым свяце займаў абрад калядавання. Калядоўшчыкі хадзілі з «казой», «мядзведзем», «цыганамі», «дзедам і бабкай» і іншымі персанажамі, у якіх самі пераапраналіся. Пасля Шчодрай куцці адзначалі Вадзяную, якая папярэднічала Вадохрышчу. Пасля гэтага свята пачыналі праводзіць Каляду — яе ўвасаблялі ў выглядзе кола, снапа, гаршка з куццёй…


 
Каляды ў народным стылі і сёння карыстаюцца папулярнасцю. Ёсць магчымасць прыняць удзел як у аўтэнтычных абрадах, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, так і ў святкаваннях, дзе спалучаюцца традыцыі і сучаснасць. Да прыкладу, у гэту суботу, 26 снежня, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе абрадавае мерапрыемства «Каляды», дзе гасцей чакаюць паказ батлейкі, рэканструкцыя святкавання Беднай куцці, традыцыйны абход двароў калядоўшчыкамі, паказ ценявога тэатра «Вяртэп», зімовыя забавы і гульні, частаванне гарбатай з зёлак, беларускія народныя танцы і гульні. Акрамя гэтага, можна будзе набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць «Беларускую карчму».

mila@sb.by

Фота etna.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter