Час спяваць серэнады

На Гродзеншчыне балконы аформяць у стылі XVIII стагоддзя

На Гродзеншчыне балконы аформяць у стылі XVIII стагоддзя.

У жніўні ў гарадскім пасёлку Зэльва пройдзе «Ганненскі кірмаш», у час якога жылыя дамы на цэнтральнай вуліцы будуць выглядаць, як трыста гадоў таму.

— У 1721 годзе Сапегі атрымалі права на правядзенне «Ганненскага кірмашу», які лічыўся адным з самых вялікіх у Еўропе. Але з цягам часу праводзіць яго пересталі, і толькі ў 2001 годзе мы вярнулі гэтую традыцыю, — расказвае Галіна Раманчук, загадчык аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Зэльвенскага райвыканкама. — Мінулым летам у час кірмашу гараджанам быў прапанаваны конкурс, па ўмовах якога яны павінны былі ўпрыгожыць свае балконы ў стылі XVIII стагоддзя.

Ідэю тады падтрымала каля 40 сямей.

— Людзі ўпрыгожвалі балконы лялькамі, апранутымі па модзе таго часу, рэчамі з ужытку, — працягвае Галіна Раманчук. — А адны гаспадары нават спускалі ўсім, хто праходзіў побач з іх домам, карзіну з пачастункамі: салам, агароднінай і хлебам. Яны, дарэчы, і сталі пераможцамі.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, гараджанам не патрэбна загадзя рэгістравацца. Дастаткова 24 жніўня, у дзень кірмашу, упрыгожыць свой балкон.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter