Час прымаць узнагароды

Фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы “У тумане” прызнаны лепшым на Адэскім міжнародным кінафестываліМастацкая стужка знята па матывах аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Гэта аповед пра вайну, галоўная спружына дзеяння ў ім — псіхалагічны паядынак галоўнага героя з тымі, хто не верыць у яго шчырасць. Фільм пра маральны выбар чалавека паміж дабром і ліхам. І пра тое, як невыносна цяжка бывае несці крыж лёсу, калі не здраджваць сабе, свайму сумленю.“У тумане” — ужо другі мастацкі фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы, які раней працаваў у жанры дакументальнага кіно.
Фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы “У тумане” прызнаны лепшым на Адэскім міжнародным кінафестывалі
Мастацкая стужка знята па матывах аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Гэта аповед пра вайну, галоўная спружына дзеяння ў ім — псіхалагічны паядынак галоўнага героя з тымі, хто не верыць у яго шчырасць. Фільм пра маральны выбар чалавека паміж дабром і ліхам. І пра тое, як невыносна цяжка бывае несці крыж лёсу, калі не здраджваць сабе, свайму сумленю.
“У тумане” — ужо другі мастацкі фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы, які раней працаваў у жанры дакументальнага кіно. Сваю першую ігравую карціну прызнаны ў Еўропе дакументаліст зняў у 2010 годзе: фільм “Шчасце маё” пабываў у Канах, атрымаў некалькі Гран-пры на іншых прэстыжных кінафестывалях. Фільм “У тумане” ў сярэдзіне ліпеня прызнаны лепшым у намінацыі “Ігравое кіно” на кінафестывалі “Залаты абрыкос” у Ерэване. Таксама карціна заваявала Гран-пры VI міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага “Зеркало”.
Рэжысёр Сяргей Лазніца родам з беларускага горада Баранавічы, атрымаў дыплом інжынера-матэматыка Кіеўскага політэхнічнага інстытута, займаўся навукай і з часам прыйшоў у кіно.

Пятро Лодкін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter