Самае вялікае беларускае возера становіцца модным курортам для расіян і спаборнічае ў папулярнасці з латышскай Юрмалай, армянскім Севанам
Возера Нарач, якое называюць беларускай пярлінай, увайшло ў тройку самых папулярных сярод расіян курортаў для летняга адпачынку на прасторах былога СССР. Такое заключэнне можна зрабіць, аналізуючы дадзеныя расійскага сэрвіса анлайн-браніравання гатэляў Oktogo.ru.
Нагадаем, у мястэчку Нарач у 2011-м адкрыўся трохзоркавы гатэль з еўрапейскім узроўнем камфорту. Увогуле ж там ствараецца курорт сусветнага класа. Чыстая цёплая вада, маляўнічыя пейзажы, велізарная колькасць мінеральных крыніц, мяккі клімат, малыя вёскі і старыя гарады, якія зберагаюць таямнічыя знакі мінуўшчыны… Што і казаць, прывабнае месца для турыстаў. Ды іх плынь прыносіла да берагоў возера і на яго воды нямала экапраблем, і ў 1999 годзе там створаны Нацыянальны парк “Нарачанскі”.
У тройку найбольш папулярных, паводле дадзеных расійскага сайту, увайшлі таксама возера Ісык-Куль у Кыргызстане і курорт Бурабай-Баравое ў Казахстане. Далей у рэйтынгу — Гагры (Абхазія), Худат (Азербайджан), Юрмала (Латвія), возера Севан (Арменія), Паланга (Літва), Батумі (Грузія), Вадул-луй-Водэ (Малдова). Рэйтынг складзены на аснове дадзеных аб тым, як на цяперашняе лета браніравалі месцы на курортах расійскія грамадзяне.
На тэрыторыі Нацыянальнага парка, які адсвяткаваў 15-годдзе, ёсць аўтакемпінг “Нарач”, 8 гасцявых катэджаў і база адпачынку на 200 наведвальнікаў, 16 турстаянак на ўзбярэжжах 11 азёр. Там больш за 20 маршрутаў, летась на іх пабывала больш за 43 тысячы турыстаў.