Чаромха адцвітае — каханне мінае

Чаромха

Чаромха. У народнай культуры чаромха, яе хуткае і ранняе красаванне, сімвалізуе хуткацечнае каханне.

*Прыкмячалі: калі цвіце чаромха, абавязкова надыходзіць пахаладанне. Гэтыя вясновыя маразы атрымалі назву “чаромхавых”.

*У час, калі цвіце чаромха, добра бярэцца лешч.

*Пра прыгажосць і адданасць чаромхі, з якой параўноўвалі дзяўчыну, у народзе існавала шмат паданняў. Вось адно з іх: “Закахалася чаромха ў Салаўя. Але ён быў ветраным, непастаянным, лётаў з аднаго дрэва на другое, а то і ўвогуле наведваўся ў суседні бор. Але чакала яго Чаромха цярпліва. І ў той час, калі яна чула спеў салаўя, яна забывалася на ўсе крыўды і зноў з замілаваннем слухала яго спевы, на жаль, такія ж нядоўгія, як мужчынскае каханне”...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter