Чаравікі для гулівераў

Ці многа сярод нас веліканаў, якія носяць абутак памерам ад 45-га да 50-га? Напэўна, такіх няшмат, таму на канвееры для асілкаў боты і чаравікі не шыюць. Шэфства над веліканамі ўзяло эксперыментальна-доследнае прадпрыемства Віцебскага дзяржаўнага універсітэта лёгкай прамысловасці. Нездарма ж Віцебск лічыцца “абутковай сталіцай”. Таму тут вырабляюць абутак любога памеру і фасону. У тым ліку і для гулівераў. Нядаўна з цэха ВДТУ адпраўлена партыя вырабаў па заказе і стандартах Міністэрства ўнутраных спраў. Хлопцаў з вялікімі нагамі ні вецер, ні злачынцы проста так не заваляць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter