Чараўнік з Iнтэрнэтам

Самы сучасны з Дзядоў Марозаў паселіцца ў батанічным садзе

Гэтай зімой самы сучасны з беларускіх Дзядоў Марозаў паселіцца ў мінскім батанічным садзе.

З 24 снежня па 6 студзеня тут упершыню пачне працаваць сядзіба навагодняга чараўніка. Кожны дзень, за выключэннем 31 снежня і 1 студзеня, з 11.00 да 16.00 Дзед будзе чакаць сваіх наведвальнікаў.

— А вось у дзень адкрыцця сядзібы — 23 снежня ў 13.00 у госці да яго завітаюць Санта-Клаўс і Бефана — бабулька-чараўніца з Італіі, — расказвае Алеся Какошнікава, арганізатар праекта «Сядзіба Дзеда Мароза».

Вось толькі трапіць у госці да чараўніка не так проста: шлях юных гасцей будзе блытаць Снежная каралева. А той, хто захоча даведацца, што чакае яго ў 2013-м, зможа звярнуцца да Звездачота.

Дзед Мароз будзе выконваць жаданні не толькі тых, хто наведае яго або прышле ліст у канверце, але і тых, чые пісьмы трапяць на яго электронную скрыню ded-moroz@prazdnik.by.

А 7 студзеня з 12.00 да 16.00 чараўнік развітаецца з тымі, хто яшчэ верыць у цуды, каб сустрэцца ў наступным годзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter