Чаму ж яна непрыгожая?

Как звучит на белорусском стихотворение Николая Заболоцкого

У паэта Мікалая Забалоцкага ёсць цікавы верш пад назвай «Непрыгожая дзяўчынка». Нагадаем чытачам некалькі радкоў з яго:

Среди других играющих детей

Она напоминает лягушонка.

Заправлена в трусы худая рубашонка,

Колечки рыжеватые кудрей

Рассыпаны, рот длинен, зубки кривы,

Черты лица остры и некрасивы.

Двум мальчуганам, сверстникам ее,

Отцы купили по велосипеду.

Сегодня мальчики, не торопясь к обеду,

Гоняют по двору, забывши про нее,

Она ж за ними бегает по следу.

Чужая радость так же, как своя,

Томит ее и вон из сердца рвется,

И девочка ликует и смеется,

Охваченная счастьем бытия…

А вось як гэты твор пераклаў на беларускую мову паэт Сяргей Грахоўскі:

Сярод дзяцей, захопленых гульнёй,

Яна маленькая, як апалонік,

Кашулька змятая ў гармонік,

Расчэсаны кудзеркі пяцярнёй,

Крывыя зубкі, быццам агарожа,

Вялікі рот, і тварык непрыгожы.

Двум хлапчукам, равеснікам яе,

Бацькі купілі па веласіпеду,

I хлапчукі ганяюць без абеду,—

Зважаць на пешых часу нестае,

Яна ж за імі бегае па следу.

Чужая радасць як свая прыйшла,

Яна хвалюе і з грудзей ірвецца,

Дзяўчынка бесклапотная смяецца,

Нібыта шчасце і яна знайшла.

Ні зайздрасці або ліхога слова

Яшчэ зусім не ведае яна,

I ўсё на свеце ёй здаецца нова,

Што кожнаму даўно не навіна.

А я гляджу з трывогай, і здаецца,

Што прыйдзе час — і плачам захлынецца,

Калі заўважыць, што з усіх яна

Расце і непрыгожай, і нязграбнай,

Хоць крыўда шчокі пабяліла вапнай,

Ды сэрца не парвецца, як струна.

Мне верыць хочацца, што зыркія праменні

Гараць і свецяцца ў яе душы,

Яны растопяць крыўды ледзяшы

I пераплавяць цяжкія каменні.

Няхай яна здаецца непрыгожай,

Не захапляе і не цешыць зрок,

Але й цяпер усіх расчуліць можа

I кожны рух яе, і крок.

А што ж тады такое пекната,

Чаму маліцца ёй гатовы людзі?

Яна сасуд, дзе толькі пустата,

Альбо агонь, палаючы ў сасудзе?

На сёння лікбез завершаны. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter