Чаму ў свядомасці народа да асіны склалася адмоўнае стаўленне?

Ёсць у нашых лясах адно незвычайнае дрэва — асіна, вакол якой мноства легенд і паданняў. Самае дзіўнае ў яе “паводзінах”, што, нават калі прырода, здавалася б, заснула глыбокім сном, які не парушаецца і лёгкім павевам ветру, асіна трымціць, шапоча сваім лісцем, бы хвалюецца за нейкі непапраўны грэх.

Ёсць у нашых лясах адно незвычайнае дрэва — асіна, вакол якой мноства легенд і паданняў. Самае дзіўнае ў яе “паводзінах”, што, нават калі прырода, здавалася б, заснула глыбокім сном, які не парушаецца і лёгкім павевам ветру, асіна трымціць, шапоча сваім лісцем, бы хвалюецца за нейкі непапраўны грэх. Так яно ці не — адзін Бог ведае, але праз стагоддзі, з глыбокай даўніны даляцела легенда, быццам наканавана ёй вечна трэсціся за тое, што з яе быў зроблены крыж, на якім Сын Божы Ісус Хрыстос быў распяты іншаверцамі. Народнае паданне сцвярджае, што і цвікі, якімі прыбілі Збавіцеля да крыжа, таксама былі асінавымі. Яшчэ адна старажытная легенда паведамляе, што на асіне павесіўся самы вядомы здраднік з роду чалавечага — Іуда. У больш познім беларускім паданні “Пра бярозу і асіну” па-свойму “асэнсоўваецца” прыродная асаблівасць дрэва. У ім гаворыцца, што бяроза і асіна — гэта няверная жонка і яе палюбоўнік. Жонка разам з каханкам забіла свайго мужа, за што Бог ператварыў яе ў бярозу, і тая штогод абліваецца слязамі (сок пускае) за свой учынак. “Палюбоўнік жа стаўся асінай, якая ўвесь час трасецца ад страху дрыжачай лістотай,” — падводзіцца вынік у паданні, і ў гэтых словах маральна-этычнае асэнсаванне злачынства.
Каб засцерагчыся ад хваробы, нашы продкі не выкарыстоўвалі гэта дрэва пры будаўніцтве хаты, не садзілі на падворку. Але, каб у гумне і хляве не завялася нячыстая сіла, у сцяну абавязкова клалі некалькі асінавых плашак.
У шэрагу рытуалаў, звязаных з магіяй, яскрава прасочваецца цесная сувязь асіны з нячыстай сілай. Жыхар вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна М.Коўчык (дарэчы, таленавіты майстар слова, які ведае процьму мясцовых казак, легенд і паданняў) расказаў нам, як тутэйшы люд вызначаў, хто з вясковых жанчын-вядзьмарак забіраў у кароў малако. Гаспадар высякаў вялікі асінавы кол і ўбіваў у зямлю, здзіраў з яго кару і кідаў на вогнішча, над якім падвешвалася даёнка, дзе кіпяцілася марлевая цадзілка. Кажуць, ведзьма абавязкова прыйдзе прасіць патушыць вогнішча.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter