Чаму не зводзяцца “вулiчныя людзi”?

Таццяна IВАНЕНКА з Бешанковiч называе “вулiчнымi людзьмi” жабракоў. Вось што яна пiша: — Быў звычайны вечар. Прахожыя спяшалiся па сваiх справах. Праходзiлi мiма людзей, што прасiлi мiласцiну. Хто яны? Чаму сядзяць на бетонных прыступках цi разасланай цыраце. Падышла блiжэй. Што за дзiва? Яны ж усе — “падпiсаныя”! У кожнага свая бяда: у аднаго згарэла хата, другому трэба аперыраваць сэрца, а ў трэцяга — дзецi-сiроты. Уражвае, нiчога не скажаш.

“Мяне з дзяцiнства прывучылi даваць грошы тым, хто жабруе, — падзялiлася сваiмi меркаваннямi мая сяброўка. Няхай гэтыя “таблiчныя гiсторыi” надуманыя, але ж людзi чамусьцi пайшлi на такi прынiжаючы чалавечую годнасць занятак?”
Яна аддала бабульцы амаль усё, што мела. Маўляў, можна i папакутаваць крыху ў iмя дабра... Крыўдна i непрыемна стала потым, калi зноў праходзiлi каля ўлюбёнага жабракамi месца: тая “бездапаможная бабулька” была ўжо на добрым падпiтку...
 У нашай краiне нямала вакантных месцаў, i пры жаданнi кожны можа знайсцi працу. Прынамсi, грузчыкам цi санiтарам заўжды можна ўладкавацца без праблем. Няўжо такiя магчымасцi горшыя за перспектывы сядзець на вулiцы ды прасiць мiласцiну?

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter