Чаму народная традыцыя забараняе ссякаць яблыню нават пры будаўніцтве хаты?

Ва ўсходнеславянскіх народаў яблыня стала знакам вечнага жыцця і бессмяротнасці.

А ў сямейна-абрадавых традыцыях усходніх славян  яблыня выступае як знак урадлівасці і сямейнага дабрабыту. Даволі часта яе выкарыстоўваюць у абрадавай магіі.

Высякаць яблыню, напрыклад, пры пабудове хаты або па іншых прычынах, катэгарычна забаранялася. Старыя людзі казалі так: “Менавіта на яблыні звычайна адпачывае Прачыстая Маці, калі сыходзіць на зямлю. Таму гэта свяшчэннае дрэва”. Лічылася, што высечы яблыню — значыць наклікаць няшчасце на ўвесь род, асабліва на яго мужчын.

 Наогул, у народнай культуры адносіны да пладаносных дрэў былі вельмі асцярожнымі. Існаваў шэраг правілаў, напрыклад, тры гады з маладых яблынь або груш зрываць кветкі, пасля на гэтым дрэве быў добры ўраджай.

 Пакуль яблыкі і грушы не паспеюць, дрэва нельга трэсці, плады можна зрываць рукамі. Інакш на наступны год на гэтым дрэве ўраджаю не будзе наогул.

l Нельга было дапусціць, каб першыя яблыкі і грушы  з маладога дрэва з’еў хто-небудзь чужы. Гаварылі, што тады завязь знікне не толькі на маладых, але і  на старых дрэвах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter