Чаму на вяселлі маць павінна быць у сукенцы.

Цотнасць у традыцыйнай культуры беларусаў. У народным календары даволі шмат здвоеных свят, адно з якіх адзначалася вясной і было ўключана ў структуру падзей, звязаных з “разгортваннем” пасяўных работ і адпаведна каляндарных свят, другое прыпадала на перыяд “згортвання” цыкла земляробчых работ і закальцоўвання каляндарна-абрадавых адпаведнікаў. Ключавымі ў гэтых адносінах былі Радаўніца (якая дазваляла распачынаць земляробчыя справы) і Восеньскія Дзяды (яны закруглялі цыкл сельскагаспадарчых работ), вясновы і зімовы Юрый, Мікола, і г.д. У час жніва асобай павагай карысталіся самы першы (калі пачыналі зажынкі) і апошні (калі дажыналі) снапы.

Узгадаем яшчэ некалькі абрадавых і пазаабрадавых сітуацый, у якіх цотнасць або няцотнасць ігралі ключавую ролю.
Калі па якой-небудзь прычыне на момант святкавання вяселля бацькі жаніха ці нявесты не ўтвараюць пару (скасавалі шлюб або нехта з іх памёр),  то той з іх, хто застаўся з дзецьмі, не мае права праводзіць маладых да вянца і сустракаць іх пасля вянчання. У дадзеным выпадку ў сілу ўступаў прынцып народнай культуры “падобнае выклікае падобнае”, на падставе якога лічылася, што  не-шчаслівая доля бацькоў будзе пераадрасавана дзецям, якія ўступаюць у шлюб. 
Для таго каб маладыя жылі ў пары, іх павінна была адпраўляць толькі пара бацькоў. У такім разе ролю фізічных, родных бацькоў выконвалі  пасажоныя бацькі (ні ў якім разе не хросныя — яны абавязкова павінны быць побач з маладымі ў храме падчас вянчання). Імі маглі быць блізкія ці далёкія сваякі, суседзі або аднавяскоўцы, але яны павінны быць шчаслівай сямейнай парай, мець сваіх дзяцей.
Сімволіка цотнасці дамінавала ў цэлым шэрагу ключавых вясельных момантаў. Побач з парай маладых на працягу ўсяго вяселля павінна знаходзіцца пара іх самых блізкіх сяброў — шафер і шаферка. Абавязковымі вясельнымі чынамі з’яўляюцца хросныя бацькі. Яны таксама павінны сядзець толькі парай. Калі ж у жаніха або нявесты засталіся ў жывых толькі хросны бацька або маці, каб пазбегнуць няпарнасці, трэба было браць да пары каго-небудзь са сваякоў, пачынаючы з самай блізкай сваёй радзіны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter