Чаму ля плоту не хадзілі.

Плот, тын, агароджа. Плотам абносілі не толькі жылыя памяшканні, але і могілкі, загоны для жывёлы. У даўніну агароджай з вялікіх бярвенняў (валам, сцяной) абносілі ўсю вёску ці горад, што часам было адзінай аховай ад ворагаў. Галоўная функцыя плота — паказаць засвоеную тэрыторыю. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян тын набыў статус небяспечнага, “нячыстага”, але ў той жа час сакральнага месца ці рэчы.

Плот, тын, агароджа. Плотам абносілі не толькі жылыя памяшканні, але і могілкі, загоны для жывёлы. У даўніну агароджай з вялікіх бярвенняў (валам, сцяной) абносілі ўсю вёску ці горад, што часам было адзінай аховай ад ворагаў. Галоўная функцыя плота — паказаць засвоеную тэрыторыю. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян тын набыў статус небяспечнага, “нячыстага”, але ў той жа час сакральнага месца ці рэчы.

  • Плот быў надзелены статусам цэласнасці і недатыкальнасці. Таму выхад за плот не праз вароты ці злом плота параўноўвалі з незаконным нараджэннем дзіцяці, стратай нявіннасці і пазашлюбнымі адносінамі: “хата без плота — што баба без мужыка”, “вяселле пад плотам, а вянчанне потым”, “хадзіць з дзіркай у плоце” — значыць, страціць нявіннасць да шлюбу, “ісці за плот” — зрабіць аборт.
  • На плоце ніколі не сушылі дзіцячае адзенне, пялёнкі. Лічылася: якімі рэдкімі былі слупы плота, такімі рэдкімі вырастуць зубы і валасы дзіцяці.
  • Плот стаў небяспечным месцам, дзе не павінны хадзіць людзі. Пад плот (самую яго аддаленую ад жылых памяшканняў частку) вылівалі ваду пасля абмывання нябожчыка. Пад плот вылівалі і ваду, у якой мылі бялізну. Пад агароджай могілак хавалі нехрышчоных і незаконнанароджаных дзяцей, “задушных” нябожчыкаў (самазабойцаў, тапельцаў і г.д.).
  • Травой, сабранай пад плотам, а значыць, травой, якую ніхто не кранаў і дзе не хадзілі людзі, народныя лекары лячылі людзей і хатнюю жывёлу.
  • На плот вешалі рытуальныя рэчы, якія з’яўляліся абярэгам для ўсёй гаспадаркі, напрыклад, старыя лапці, бітыя гліняныя гаршчкі, траецкія і купальскія травы і г.д.
  • Самым небяспечным месцам лічыліся стыкі ці вуглы плота. У народзе верылі, што там селяцца “ўпыры”. Нездарма на Украіне імкнуліся рабіць агароджу вакол сваёй хаты скругленай, без вуглоў.
  • Плот быў асноўным “удзельнікам” варажбы на Раство. Дзяўчаты перакідвалі праз плот боты і жадалі даведацца, у якім баку жыве суджаны. Яны абхоплівалі плот і варажылі: возьме яна шлюб у гэтым годзе ці не. Цотная колькасць штыкецін прадказвала пару, няцотная — адзіноту. Дзяўчаты позна ўвечары выходзілі на вуліцу і ішлі ўздоўж суседскага плота, часам заходзячы за самы край. Пры гэтым казалі: “Пара — не”, ці так: “Маладзец, удавец...”.
  • На плот у час калядавання аднавяскоўцы вешалі чучала, якое сімвалізавала сквапнасць ці злоснасць гаспадароў хаты.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter